![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1970
Рэдактар: Суднік М. Р.
Выдавец: Навука і тэхніка
Катэгорыя: Беларуская мова
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.philology.by
Пасля выдання першых двух выпускаў (1959 і 1960 гг.) майго «Дыялектнага слоўніка» ў беларускай лексікаграфіі адбылася доўгачаканая падзея — выйшаў з друку «Беларуска-рускі слоўнік» (М., 1962) пад рэдакцыяй акадэміка АН БССР народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Гэты перакладны слоўнік — дарэчы, ён самы буйны з усіх надрукаваных беларускіх — стаў у нас і нарматыўным слоўнікам. «Беларуска-рускі слоўнік», натуральна, аблегчыў адбор слоў на гэты выпуск «Дыялектнага слоўніка». Чатыры дзесяткі слоў, змешчаных у трэцім выпуску, сабраў на роднай Глушчыне і паведаміў мне выкладчык Гомельскага дзяржаўнага універсітэта кандыдат філалагічных навук Мікола Янкоўскі, ён акрэсліў значэнні часткі гэтых слоў, а таксама падаў ілюстрацыйныя цытаты-прыклады. За ўсё гэта выказваю яму сваю шчырую падзяку і ўдзячнасць. Ф. Янкоўскі
   Увесь нумар у адным файле
Каталёг: Kamunikat.org
Дыяле́кт (па-грэцку: διάλεκτος — «гаворка» ад грэц. διαλέγομαι — «гаварыць, тлумачыцца») — разнавіднасьць мовы, якая ўжываецца як сродак зносінаў паміж людзьмі, зьвязанымі паміж сабой адной тэрыторыяй. Дыялект зьяўляецца паўнавартаснай сыстэмай маўленчых зносінаў (вуснай ці знакавай, але не абавязкова пісьмовай) са сваімі ўласным лексыкай і граматыкай. Традыцыйна пад дыялектамі разумеліся перш за ўсё сельскія тэрытарыяльныя дыялекты. У ... Болей »