Дзікавіцкі Аляксей

Аляксей Дзікавіцкі (Олэксій Дыковыцькый)

Нарадзіўся ў Пінску, да школы выхоўваўся ў дзядулі з бабуляй, дзе ездзіў на кані і пасвіў кароваў.

Паводле адукацыі – эканаміст, але працаваў па прафесіі даволі коратка, бо зацікавіўся журналістыкай. Пісаў для шэрагу беларускіх газетаў, а ў 1998-м стаў карэспандэнтам радыё «Свабода» па Берасцейшчыне, потым – карэспандэнтам у Варшаве.

Стаяў ля вытокаў стварэння тэлеканалу «Белсат», дзе працуе цяпер намеснікам дырэктара. Вялікі аматар хард-року і хэві-металу. Першую кніжку на палескай мове «Оньдэ» выдаў у 47-гадовым узросце.

 

Дзікавіцкі Аляксей :: Выданьні

pdf
Дыковыцькый Олэксій, Світумузыка

Світумузыка

Дыковыцькый Олэксій

"Світумузыка" - другая кніга беларускага журналіста Аляксея Дзікавіцкага, у якую ўвайшлі аўтарскія вершы і пераклады рок-хітоў на палескую гаворку з ваколіцаў Пінску. Болей »


pdf
Дыковыцькый Олэксій, Оньдэ

Оньдэ

Дыковыцькый Олэксій

А скажы мні, Алёша, так чэсно скажы, чые яка польза от всіх гэтых кныжок? Я много нэ чытав, бо і колы було чытаты - полэ, сэнокос, скотына од світу до вэчора. Стыдно було чытаты, як люды, даймонато, картоплі копають! Взымку тулькы врэм’я було, алэ кныжок нэ було. А тэпэр і врэм’я е і кныжкы можна достаты, а вочы нэ бачать! Сам нэ знаю, чы коб чытав, то зробывса б розумнійшый, чы як? I так вроде нэ дурный вжэ зовсім коб. Алэ кажэш, шчо е... Болей »


video
Дзікавіцкі Аляксей, Прыватная калекцыя

Прыватная калекцыя

У гасцях у Аляксея Дзікавіцкага

"...Калі я папрасіў у таты 20 капеек, каб пайсці з дзяўчынкай у кіно, ён даў мне 40 капеек і рубель, сказаўшы, што ў правай кішэні ў шляхцюка заўжды мусіць быць рубель, на выпадак нечаканага, і калі я адчую, што трэба – то выкладаць і не сумнявацца!" – пра дзяцінства і першыя дыскатэкі ў пінскай школе, пра аўтарытэт дзеда-палешука і стары добры рок-н-рол, а таксама пра любімыя кнігі на трох мовах распавядзе журналіст Аляксей Дзікавіцкі.... Болей »