Трус Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Трус.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Макулатура, 5 (Брудная)

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

5 (Брудная)

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014-04-06

Рэдактар: Календа Сяргей

Copyright © 2014 by Макулатура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Макулатура Брудная і Прыўкрасная створана менавіта для таго, каб падкрэсьліць скрайнасьці Прыроды, двухбаковасьць чалавечага таленту й памкненьняў. Гэта спроба разглядзець дзень і ноч, каханьне і нянавісьць, клясычную прозу і экспэрымэнт як часткі й бакі адной манэты. Макулатура атрымалася як Янус і мае два твары. Адначасова яна ж апынулася самай дэмакратычнай рэччу ў нашай краіне, бо нікога не прымушае чытаць частку, якая яго не цікавіць. У чалавека заўсёды мусіць заставацца выбар: перавярнуць часопіс на іншы бок і чытаць Прыўкраснае альбо атрымаць асалоду толькі ад Бруднага. Час ідзе, і раней мы нават не спадзяваліся, што дакрочым да пятага нумару, але гэта не мяжа, а толькі пачатак, бо далей нас чакаюць неверагодныя нумары, тэмы, тэксты й ілюстрацыі, толькі вышэй і ніякіх лагодных кветачак. Мы застаемся непадцэнзурнным і вольным часопісам. Тое, да чаго мы ўжо прыйшлі, нягледзячы на ўсе цяжкасьці і фінансавыя праблемы, мы пачыналі групаю ў восем чалавек. Цяпер жа нас агулам, мастакоў і рэдактараў з вярстальнікам, ужо дваццаць. Каманда пашыраецца, і мы вельмі радыя і заўсёды чакаем новых творцаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Макулатура

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Макулатура, 5 (Прыўкрасная)

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

5 (Прыўкрасная)

Макулатура Прыўкрасная пайшла іншым шляхам, ніж Брудная, і адразу ж прываблівае нас апавяданьнем пра дзяцінства і юнацтва, пра першыя нясьмелыя крокі каханьня. Максім Клімковіч па-майстэрску аплятае словамі, як вінаграднік з водарам памяці. Сяргей Балахонаў – суцэльны рамантык са сваім апавяданьнем “Востраў Крушэўскага”, індустыяльным рэмэйкам на Рабінзона Круза. У Прыўкраснай частцы мы працягваем друкаваць раман Чарльза Букоўскі “Ма... Болей »


pdf
Макулатура, 4 (Дзённікі па Англіі)

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

4 (Дзённікі па Англіі)

Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital of Great Britain, сябры), дзе амаль ўсе мы ладна ці неахайна вучылі ангельскую мову, вершыкі й песенькі, стараліся правільна вымаўля... Болей »


pdf
Макулатура, 3

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

3

Беларуская літаратура на вышыні, гэта лёгка бачна праз тэксты, якія мы цяпер ужо рэгулярна атрымліваем на скрыню. Нават болей: на Беларусі шмат пішуць, і ня толькі паэзію. Не, не зусім так, тут варта адзначыць, што літаратура, якая ствараецца маладым, сучасным пакаленьнем – дзёрзкая, свавольная, няхай месцамі сырая, але моцная, ганарлівая, амбітная. Літаратура, якая ідзе наперад і спрабуе не саступаць ніякім абставінам. І яшчэ: акрамя л... Болей »


pdf
Макулатура, 2

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

2

Другі нумар Макулатуры гатовы, і нам стала крыху сумна, бо працаваць над ім было неверагодна цікава й захапляльна! Тэкстаў было шмат, і мы вымушаныя былі адбіраць даволі строга… Але на гэтым мы не збіраемся спыняцца, і тут, пасля прэзэнтацыі на Культурным партале КУ, мы адразу спяшаемся абвясціць цудоўную навіну – Макулатура нумар два выходзіць на паперы, выдавец Ігар Логвінаў ужо пасьпяшаецца з гэтай выдатнай справай, чакайце, хутка ма... Болей »


pdf
Макулатура, 1

Макулатура

часопіс беларускае прозы

1

Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве выйдзе і абмежаваны наклад на паперы. Болей »