Месца выхаду: Нью-Ёрк - Менск
Дата выхаду: 2003
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памеры: 586 с., 21 см
Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова; Літаратуразнаўства
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [799]; EEDC — [2170]
Сыгнатура: X.2.Kip
Зора й Вітаўт Кіпелі цягам трыццаці гадоў, зь дня ў дзень, па карталюшках, з розных крыніцаў зьбіралі “зярно да зярняці”. “Беларускі друк на Захадзе” – гэта жывы помнік ня толькі эміграцыі, гэта частка беларускай гісторыі, якая доўгі час заставалася не зрэалізаваная. Не пабаюся параўнаць гэтую бібліяграфію зь беларускай Атлянтыдай, якая ў выглядзе гэтай кнігі фактычна вяртае беларусам, усёй славістыцы цэлы вялікі кантынэнт. Тут знойдзе для сябе матэрыял і гісторык, і філёзаф, і філёляг, і сацыёляг, і географ, і лінгвіст. Поруч з публікацыямі беларускімі мы знаходзім публікацыі замежных дасьледчыкаў — немцаў, швэдаў, французаў. Такім чынам мы бачым і можам параўноўваць некалькі поглядаў на беларускія праблемы. І ў гэтым таксама бясспрэчная вартасьць даведніка
Беларускія аўтары: Кіпель Вітаўт
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва