![]() |
![]() |
Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 травеня 1927 году ў Менску ў сям’і Яўхіма Кіпеля і Марыі Зубкоўскай (прозьвішчам маці ён часам карыстаўся як псэўданімам, падпісваючы газэтныя публікацыі ды скрыпты на Радыё Свабода).
Сп. Кіпель – адзін з найвядомейшых беларусістаў сьвету – толькі восем год жыў у Беларусі: першыя шэсьць год ад нараджэньня і потым два гады за нямецкай акупацыяй. У 1933 годзе Марыя Кіпель з шасьцігадовым сынам выехалі ў Расею, дзе адбываў пакараньне бацька. Вярнулася сям’я толькі ў 1942 годзе.
У 1944 годзе сям’я Кіпеляў выехала на Захад. Пасьля таго, як Яўхім Кіпель у час нямецкай акупацыі супрацоўнічаў з газэтай “Голас вёскі”, працаваў над падрыхтоўкай школьных падручнікаў і праграмаў ды старшынстваваў на Другім Усебеларускім Кангрэсе, не выпадала думаць, што бальшавікі не крануць сям’і. “Нас чакала альбо сьмерць, альбо Сібір”, – кажа сп. Кіпель. Выбар аказаўся слушным.
У паваеннай Нямеччыне Вітаўт Кіпель далучыўся да актыўнае грамадзкае працы. І таму сёлета мы адзначаем ня толькі 80-годзьдзе гэтага чалавека, але і 60 год ягонай грамадзкай працы. Разам з Алесем Бутам і Алесем Марговічам скаўт Вітаўт Кіпель выдаваў “Інфармацыйны лісток штандару “Баварыя” пад назваю “Ганец”. Першы нумар выйшаў 14 красавіка 1947 году.
“Нялёгкая справа: гуртуй беларусаў – шмат каму зь іх трэба было ўсьведамляць – і вядзі прапагандысцкую працу навонкі,”— згадваў Вітаўт Кіпель пра тыя часы.
Потым быў пераезд у Бэльгію, сканчэньне Лювэнскага ўнівэрсытэту. Але папрацаваць па спэцыяльнасьці “геалёгія” шмат не атрымалася. У хуткім часе Вітаўт Кіпель стаў супрацоўнікам Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі.
Трэцяе мінскае выданне працы В. Кіпеля «Беларусы ў ЗША» значна дапрацаванае і дапоўненае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігодцзяў. Уступны нарыс прысвечаны жыццю і дзейнасці самога В. Кіпеля. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах - ад першых вядомых паасобных эмі-грантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі. Чытач знойдзе тут шфармацыю пра палітычную, эканамічную, культурна-асветную дзейнасць с... Болей »
Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі. Чытач знойдзе тут інфармацыю пра палітычную, эканамічную, культурна-асветную дзейнасць суайчыннікаў, пра славутых і малавядомых выхадцаў з беларускіх зе... Болей »
У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар, чалавек незвычайнага лёсу, быў у гушчы падзеяў палітычнага, грамадзкага і культурнага жыцьця. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытанням... Болей »
Вітаўт Кіпель адзін з найстарэйшых беларускіх дзеячаў у ЗША і дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Паводле яго, мэта нядаўніх паправак у Крымінальны кодэкс Беларусі – запужаць людзей перад удзелам у палітычным працэсе перад выбарамі. Ён лічыць, што нягледзячы на шырокія фармулёўкі, як напрыклад “грубае парушэньне грамадзкага парадку”, якія дазволяць задушыць любую апазыцыю, закон будзе прымяняцца выбарачна, пераважна да ак... Болей »
Зора й Вітаўт Кіпелі цягам трыццаці гадоў, зь дня ў дзень, па карталюшках, з розных крыніцаў зьбіралі “зярно да зярняці”. “Беларускі друк на Захадзе” – гэта жывы помнік ня толькі эміграцыі, гэта частка беларускай гісторыі, якая доўгі час заставалася не зрэалізаваная. Не пабаюся параўнаць гэтую бібліяграфію зь беларускай Атлянтыдай, якая ў выглядзе гэтай кнігі фактычна вяртае беларусам, усёй славістыцы цэлы вялікі кантынэнт. Тут знойдзе ... Болей »
Мне ў жыцьці пайшло так, што давялося ранавата пачаць вывучаць чужыя мовы. Першаю зь іх стала расейская: камуністы выслалі нашую сям'ю зь Беларусі ў Расею. Пазьней ваенная завіруха прывяла у Нямеччыну, дзе мусіу вывучыць нямецкую. Вышэйшую асьвету здабываў у Бэльгіі - у мове францускай, а жыцьцё й працоўная дзейнасьць праходзілі ў апгельскамоўным асяродзьдзі. Болей »
У кнізе беларускага эміграцыйнага дасьледніка В. Кіпеля (нар. 1927 г.) усебакова разглядаецца гісторыя й сёньняші дзень беларускае дыяспары ў Злучаных Штатак Амэрыкі, паказваецца яе роля ў амэрыканскім жыцьці й неадлучанасьць ад беларускае нацыі й культуры. Гэтая праца, плёя шматгадовых пошукаў аўтара ў бібліятэках і архівах ЗША, эацікавіць як спэцыялістау-гісторыкаў, тах і шырокія колы чытачоў, неабыякавых да праблем гісторыі Веларусі. Болей »
У сувязі з узростаньнем вывучэньня беларускай літаратуры на Захадзе наагул ды выкліканым стагодзьдзем Купалы й Коласа зацікаўленьнем гэтымі паэтамі ў паасобку, паўстала думка ўлічыць матэрыялы аб паэтах, друкаваныя на Захадзе, у якіх спадчына гэтых Беларускіх Бардаў вывучаецца без савецкае цэнзуры й хвальшаваньня. Асноўнай думкай было ахапіць бібліяграфіяй тое, што ня ўлічалася ранейшымі бібліяграфіямі: каб не загубілася. Трэба разгляда... Болей »
Although Byelorussians have been living in Cleveland since the last decade of the XIX century, very little has been written about them in English. Over the past thirty years, the Byelorussian community in Cleveland has received some publicity in the news media. Nevertheless, the group remains relatively obscure. This publication provides a brief analysis of the relationship between Byelorussia's historic past and its present status in ... Болей »
Альманах “Беларус” быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ўжо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах выканае і адкрые дарогу ў вялікую літаратуру не аднаму таленту. Альманах друкуецца клясычным правапісам, таму ўсе тэксты будуць адапт... Болей »