Месца выхаду: Смаленск
Дата выхаду: 2014
Перакладчык: Бялькевіч Аліна, Бялькевічы Зміцер — пераклад з польскай
Выдавец: Інбелкульт
Памеры: 436 с.
ISBN: 978-5-00076-004-8
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2014 by Юры Гардзееў, Інбелкульт
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2795]
УДК: 94(474/476ВКЛ)"1789/1792"
Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г, у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы добраўпарадкавання іх прасторы, стану аховы здароўя і аптэкарскай справы, адукацыі, стаўлення мяшчанаў да юрыдык ды габрэйскага насельніцтва, адносінаў гарадоў да старастаў. Камісіі, якія былі заснаваныя ва ўсіх паветах і ваяводствах Вялікага Княства Літоўскага, займаліся раскватараваннем ды забеспячэннем войскаў рэкрутамі і харчовымі прадуктамі, разглядам спрэчак паміж вайскоўцамі і цывільным насельніцтвам. Акрамя таго, камісіі праводзілі збор падаткаў. У іх абавязкі ўваходзіў нагляд за станам шляхоў зносінаў, корчмаў, мераў і вагаў, а таксама цэнаў на прадукты. Дзякуючы дзейнасці камісараў былі складзеныя першыя грунтоўныя спісы насельніцтва ўсяго княства. Заслугай камісій было таксама увядзенне пашпартоў, якія выдавалі просьбітам на акрэслены час.
Беларускія аўтары: Гардзееў Юры
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Гэтая кніга - першая ў Беларусі праца, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада на храналагічным адрэзку XII-XVIII стст. Аўтар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц і плошчаў, а таксама іншыя імёны ўнутрыгарадскіх аб’ектаў (напрыклад: аграонімы, драмонімы, эклезіёнімы ці мікратапонімы). У працы зроблена... Болей »
Кніга Юрыя Гардзеева – першая такога кшталту публікацыя пра горад над Нёманам. У кнізе падрабязна даследуецца гісторыя развіцця горада, планіроўка і забудова. Аўтар на аснове архіўных дакументаў адсочвае тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў. Падрабязна апісвае гісторыю і шлях тапанімікі кожнай вуліцы, кожнага гарадскога пляца. Даследуе саслоўныя і маёмасныя адносіны жыхароў у розных перыядах гісторыі. Апісвае шляхецкія сядзібы, улада... Болей »