Нарадзіўся ў Гародні 2 ліпеня 1967 г. У 1991 г. скончыў гістфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы: Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст. У 1988-1992 гг. працаваў мастацтвазнаўцам у гарадзенскіх майстэрнях інстытута “Белспецпраектрэстаўрацыя”. У 1993-1995 гг. - выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996-1999 – аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве (Польшча). У 2000 г. тамжа абараніў дысертацыю: Гародня ў XVIII ст. Даследванні над асваеннем гарадской прасторы, адносінамі ўласнасці і гарадскім насельніцтвам (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковы тытул доктара гуманітарных навук. У 2001-2005 гг. працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі Мастацтваў і Польскай Акадэміі Навук у Кракаве. З 2005 г. – ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве.
Галоўныя накірункі даследаванняў: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная ды культурная гісторыя Гародні, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ ў другой палове XVIII ст.
Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г, у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы д... Болей »
Гэтая кніга - першая ў Беларусі праца, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада на храналагічным адрэзку XII-XVIII стст. Аўтар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц і плошчаў, а таксама іншыя імёны ўнутрыгарадскіх аб’ектаў (напрыклад: аграонімы, драмонімы, эклезіёнімы ці мікратапонімы). У працы зроблена... Болей »
Кніга Юрыя Гардзеева – першая такога кшталту публікацыя пра горад над Нёманам. У кнізе падрабязна даследуецца гісторыя развіцця горада, планіроўка і забудова. Аўтар на аснове архіўных дакументаў адсочвае тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў. Падрабязна апісвае гісторыю і шлях тапанімікі кожнай вуліцы, кожнага гарадскога пляца. Даследуе саслоўныя і маёмасныя адносіны жыхароў у розных перыядах гісторыі. Апісвае шляхецкія сядзібы, улада... Болей »
“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый... Болей »
У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, прыхільнікамі розных сацыяльна-палітычных пазыцыяў. Дасьледаваньне д... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »
Аршанская бітва 1514 г., стаўшы рэзанансавай падзеяй сваёй эпохі, была вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім як “Вялікай бітва”. Заняла яна і прыкметнае месца ў нацыянальным гістарычным дыскурсе суверэннай Беларусі пачатку 90-х г. XX ст. Бітва пад Оршай выкарыстоўвалася як прыклад паспяховага змагання беларусаў супраць замежнай агрэсіі нароўні з бітвай Грунвальдскай. На сённяшні дзень, аднак, афіцыйная гістарычная палітыка па зразумелых п... Болей »
Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні прадмета дзяржаўнай ідэалогіі, будове лініі Сталіна, якая сведчыць аб імкненні да маніпуляцыі грамадскай думкай, ці акцэнтаванні ўвагі ... Болей »
Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны малавядомым старонкам гісторыі Горадні і сучаснай гістарычнай палітыцы. Апроч дыскусійных матэрыялаў раздзелу “Рэканструкцыя” супраць гісторыі ўвазе чытачаў прапануюцца гістарычныя дакументы, аналітычныя тэксты і фотаздымкі. Разлічаны на шырокае кола прыхільнікаў гісторыі. Болей »
Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі Івана IV супраць Полацку (1563), полацкі магістрат і разьмеркаваньне канфэсійных роляў у яго складзе (праваслаўныя, уніяты, каталікі, яў... Болей »