![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006
Выдавец: Зьміцер Колас
ISBN: 985-6783-18-6
Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія
Copyright © 2006 by Андрэй Вашкевіч, Дзяніс Нарэль; Мастацкае афармленне Васіль Явід; Афармленне. Выдавец Зміцер Колас
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1592]
УДК: 282 (476)(091)
Манаграфія падрабязна рапавядае пра каталіцкія парафіі ў ваколіцах мястэчка Сапоцкін, што распалажылася на сутыкненні межаў трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы. Цікавасць да даследавання ў аўтараў узнікла зусім невыпадкова. Менавіта на гэтых тэрыторыях надзвычай жывучай аказалася ўніяцкая царква. Справа ў тым, што пасля забароны ў 1839 годзе грэка-каталіцызму амаль усе сяляне былі прымусова пераведзены ў праваслаўе. Тым не менш, менавіта тут да канца стагоддзя прыхаджане наведвалі ўніяцкія цэрквы. З цягам часу многія з іх прынялі каталіцкае вераспавяданне і сталі называць сябе палякамі. Але і надалей мясцовыя жыхары лічаць сябе зусім адрознымі ад тых палякаў, якія жывуць на захадзе, мала таго, сваёй роднай мовай не баяцца называць беларускую. Аўтары прыходзяць да высновы, што акрэсленне “паляк” жыхары Сапоцкіна ўжываюць не для азначэння нацыі, а сацыяльна-культурнага статуса. (Н.Г.)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
З моманту выдання кнігі «Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай» прайшло восем гадоў. Увесь тэты час вялікай патрэбы рыхтаваць да друку новае яе выданне не было, паколькі ніводная з агучаных аўтарамі высноваў не была імі перагледжана, а прачытаць pdf-версію кнігі можа кожны жадаючы, спампаваўшы яе з сайта Kamunikat.org. Аднак паступовае накапленне дадатковай фактуры прывяло да разумения таго, што аўтарамі дапушчана шмат памылак у апісанні гісто... Болей »