![]() |
![]() |
Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2014
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памеры: 90 с.
ISBN: 978-985-99335-4-9
Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія
Copyright © 2014 by Андрэй Вашкевіч, ЮрСаПрынт - афармленне
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3368]
УДК: 271.22
З моманту выдання кнігі «Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай» прайшло восем гадоў. Увесь тэты час вялікай патрэбы рыхтаваць да друку новае яе выданне не было, паколькі ніводная з агучаных аўтарамі высноваў не была імі перагледжана, а прачытаць pdf-версію кнігі можа кожны жадаючы, спампаваўшы яе з сайта Kamunikat.org. Аднак паступовае накапленне дадатковай фактуры прывяло да разумения таго, што аўтарамі дапушчана шмат памылак у апісанні гісторыі праваслаўных і грэкакаталіцкіх прыходаў Сапоцкінскага краю. Недзе былі пераблытаны нрыходы (парафіі), недзе даваліся памылковыя даты пабудовы храмаў, імёны фундатараў і святароў. Таму было вырашана скараціць тэкст папярэдняга выдання, пры-браць дадаткі (таблічныя і тэкставыя) і скласці тэкст новага выдання толькі з дзвюх частак - кароткай гісторыі распаўсюджання хрысціянства ў Аўгустоўскай пушчы і гісторыі прыходаў, якія былі праваслаўнымі і грэка-каталіцкімі. Атрымалася выданне хутчэй краязнаўчае, таму паўтаруся - тым, хто хоча глыбей азнаёміцца з прычынамі з'яўлення польскага насельніцтва ваколіц Сапоцкіна, варта пачытаць першае выданне кнігі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з калекцыі Аляксандра Сосны, а таксама малюнкі Зміцера Люціка. (Ад аўтара)
Каталёг: BTH
Манаграфія падрабязна рапавядае пра каталіцкія парафіі ў ваколіцах мястэчка Сапоцкін, што распалажылася на сутыкненні межаў трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы. Цікавасць да даследавання ў аўтараў узнікла зусім невыпадкова. Менавіта на гэтых тэрыторыях надзвычай жывучай аказалася ўніяцкая царква. Справа ў тым, што пасля забароны ў 1839 годзе грэка-каталіцызму амаль усе сяляне былі прымусова пераведзены ў праваслаўе. Тым не менш, менав... Болей »