У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча. Разагрэтыя алкаголем на сталічным свяце горада маладыя людзі пачалі збіваць адны адных і ўсіх, хто быў побач, а ў дадатак засыпалі электрычку камянямі, павыкрышыўшы ў ёй шыбы. Дзяўчыне з Мар’інай Горкі камень патрапіў у твар, разарваў губу і выбіў зубы. Лекары наклалі ёй швы, але яна дагэ-туль не можа ачуняць. Патруль у складзе двух міліцыянтаў нічога проціпаст... Болей »
Сёлета 1 верасня кожны вучань першакласнік атрымаў падарунак — кнігу пра Беларусь. Шыкоўна выдадзеная кніга багата ілюстраваная здымкамі, на якіх можна бачыць Аляксандра Лукашэнку ў форме галоўнакамандуючага, у форме хакеіста з нумарам “1” і ў іншых абліччах і позах. Шасцігадовыя дзеткі могуць даведацца з выдання пра дасягненні Беларусі ў розных галінах пад кіраўніцтвам першага прэзідэнта — у тым ліку, у спорце і шоўбізнесе(!). Кніга, з... Болей »
Гісторыя з высяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дома літаратара ў Мінску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёння набліжаецца да лагічнага завяршэння. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганні прэзідэнта з пісьменнікамі стане ліквідацыя Саюза на падставе страты юрыдычнага адраса. У чым логіка гэтай барацьбы, у чым яе сэнс і рацыянальнае зерне, а ўрэшце - у чым карысць ад ліквідацыі найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі? Болей »
Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч - гэта ўжо “панты”, грошы, выкінутыя на вецер дзеля пустога шыку. Гэта як унітаз з золата. Але гаворка пра іншае: адкуль у сённяшняй небагата... Болей »
14 гадоў таму мы выпусьцілі ў сьвет першы нумар “Свабоды”. Яе магутны ўзьлёт, выхад у лідэры беларускай мэдыя-прасторы скончыўся прыкрым падзеньнем. Гісторыя мела нешчасьлівы канец, адбіты ў чалавечых лёсах. Але канец газэты ня мог стаць канцом свабоды. Таму “Свабода”, зь якой у 1902-м пачалася сучасная Беларусь, і “Свабода”, зь якой у 1991-м Беларусь стала незалежнай краінай, — выходзіць зноў. Сёньня рабіць гэта шматкроць цяжэй ва ўсіх... Болей »
Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца несмяротнай. Просты вясковы побыт, апісаны аўтаркай, стварае настальгічны настрой, бо відавочна тое, што губляем, спяшаючыся паспець ... Болей »
Зоя Сачко выдала свой першы томік вершаў у 19 гадоў. І гэта кніга на досыць высокім узроўні. Вялікая сіла кнігі Зоі Сачко ў тым, што яе вершы, паказваюць, што кожная, нават самая звыклая рэч, мае схаваны ў сабе свой глыбокі метафізічны сэнс. (Тэрэса Занеўская, www.racyja.com) Болей »
Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хвілінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў безабароннага белага гарлачыка, што пакорліва гайдаецца-трапечацца на хвалях, падуладны зьменлівым настроям капрызьлівага ветрыку… Кампазіц... Болей »
Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва, хвілінай, якую схопліваецца ў некалькіх словах,хвілінай, якая затрымліваецца ў вершы. Паэзія ёсць душэўнай тэрапіяй. Сам паэт павінен... Болей »
Зборнік вершаў Дзьмітрыя Шатыловіча “Рэзанансы памяці” пабачыў свет у 2006 годзе і ўключыў у сябе аўтарскія пераклады з беларускай на польскую вершаў, якія раней друкаваліся ў зборніках "Эцюды падарожжа", "Маё Падляшша", а таксама некаторыя вершы з пазнейшых зборнікаў. Прадстаўленыя творы звязаныя з падарожжамі аўтара ў Францыю, Турцыю, Грэцыю, Індыю, а таксама падарожжамі па краіне. Дзякуючы паэзіі, знаёмімся з жыцьцём паэта, яго дзейн... Болей »