Плотка Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Плотка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Рублеўская Людміла, Сутарэнні Ромула

Сутарэнні Ромула

Раман

Рублеўская Людміла

Miejsce wydania: Беласток

Data wydania: 2024

Opracowanie graficzne: Палынскі Ігар

Wydawca: Фонд Kamunikat.org

Seria wydawnicza: Кнігі бяз літар

Wymiary: 11:05:25

ISBN: 978-83-67937-33-7

Kategoria: Literatura piękna; Audiobook

Copyright © 2024 by Людміла Рублеўская, Кацярына Ваданосава, Аляксандр Ясінскі - музыка, Фонд Kamunikat.org

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Чытае: Кацярына Ваданосава, музыка: Аляксандр Ясінскі

Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... "Сутарэнні Ромула" - поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кніга. Калі я чытала яе, мне падавалася, што я нагбом п'ю шклянку халоднай вады ў спякотны дзень: хутка, прагна, з азартам. Розныя гістарычныя эпохі, блізкія і далёкія адначасова, яскрава прапісаныя героі, якім мы спачуваем, якіх разумеем, з якімі смяемся і плачам, ненавідзім ды кахаем... Для мяне чытво было лёгкім, хаця гэта абсалютна не значыць, што раман напісаны кепска. Наадварот: калі ёсць адчуванне, што аўтар гарэў, пакуль пісаў (як Вячка Скрыніч, адзін з герояў, "дэміург" сюжэта і падзей "Сутарэнняў"), то і ты будзеш гарэць, чытаючы такую кнігу. Мне было лёгка і прыемна агучваць яе, нягледзячы на неспрыяльную для захавання спакою гістарычную канву рамана - канстатуе Кацярына. Паслухайце і пераканайцеся, што Каця не памыляецца!

Video: Кнігі бяз літар

Autorzy białoruscy: Рублеўская Людміла

Wydawnictwa białoruskie: Kamunikat.org

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Сутарэнні Ромула, частка 1    play
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Сутарэнні Ромула, частка 2    play

Warto przeczytać:

mp3
Рублеўская Людміла, Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію

Раман

Рублеўская Людміла

Кніга «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» гэта вельмі ўдалы сінтаз "лёгкага чытва", кнігі для моладзі, фантастыкі, гістарычнага рамана і гуманістычнай літаратуры, якая ўздымае цяжкія, але патрэбныя для грамадства тэмы. Мне падаецца - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - што аўтарка зрабіла ўнікальную рэч: яна знітавала балючую, пакутлівую для беларусаў тэму сталінскіх рэпрэсій з сучасным будзё... Więcej »


mp3
Рублеўская Людміла, Пантофля Мнемазіны

Пантофля Мнемазіны

Раман

Рублеўская Людміла

У рамане Людмілы Рублеўскай "Пантофля Мнемазіны" віртуальная рэальнасць самым неверагодным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі. Аўтарка ставіць герояў перад выбарам: зміріыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды. Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Жалезная кнопка

Жалезная кнопка

Апавяданне

Рублеўская Людміла

У тыя часы я захаплялася постімпрэсіяністамі. Не тое, каб я цалкам разумела іх мастацтва — хутчэй, падабаліся яны самі: маладыя, дзёрзкія, бедныя... Я таксама была маладая, дзёрзкая і бедная. Як, прынамсі, палова маіх аднакурснікаў. Што можа параўнацца па вастрыні перажыванняў з першымі днямі ў вялікім горадзе, калі ты, яшчэ ўчора выпускнік правінцыйнай школы, далучыўся да творчай эліты сталіцы? (фрагмент) Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Пярсцёнак апошняга імператара

Пярсцёнак апошняга імператара

Аповесць

Рублеўская Людміла

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падахоўнага. Той ушчаміўся спіной у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым карэннем сасны, і дрыжыць ад стомы і адчаю, і дыхае хрыпла і хутка, як і належыць зацкаванаму зверу. І ўжо, мабыць, нічога чалавечага ... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Жаніх панны Данусі

Жаніх панны Данусі

Жахлiвае апавяданне

Рублеўская Людміла

Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара. Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны раток чарговую порцыю разынак. Ах, як сумна... Татуся і мамуся сышлі ў госці, на дварэ сеецца дробны кастрычніцкі дождж, занудлівы, як ... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Дыярыуш пані

Дыярыуш пані

Апавяданні

Рублеўская Людміла

Перасыпаю хвіліны з далані на даланю. Яны блішчаць і пяшчотна шаргочуць, быццам перліны. У паўпразрыстым цэнтры кожнай — вострая зрэнка вечнасці. Можа быць, гэта сапраўды толькі перліны. Сёння зноў перад замкам праязджалі гэтыя. Нешта крычалі, ці то клікалі з сабою, ці то пагражалі. Страусавыя пёры ківаліся на іх капелюшах бела-ружовымі аблачынкамі, а на скураных пальчатках здалёк паблісквалі жалезныя заклёпкі. Я ніколі не звяртаю ўвагі... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Шляхецкія апавяданні

Шляхецкія апавяданні

Апавяданні

Рублеўская Людміла

Пачыналіся цёмныя лістападаўскія ночы — бяззорныя, чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітыя жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю — усё-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчавіне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і нельга было нават паварушыцца, каб адчуць знямелае ад холаду цела — нібыта яно само ўжо з туману і мокрай зямлі. На амаль голых галінках хм... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Старасвецкія міфы горада Б*

Старасвецкія міфы горада Б*

Апавяданні

Рублеўская Людміла

У горадзе Б* былі жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што ім не пашанцавала. Былі там і жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што занадта многа хацелі ад будучага выбранніка. Зрэдку сустракаліся ў горадзе Б* і такія жанчыны, што не выходзілі замуж прынцыпова. А былі і такія, што заставаліся ў дзеўках па ўсіх трох прычынах: адразу не шанцавала, пасля многа хацелі і завяршылі прынцыпам. А апошні, як вядома, хаця і здольны служыць апірышчам ... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Дабрадзейныя

Дабрадзейныя

Апавяданне

Рублеўская Людміла

Няма жанчыны няшчаснейшай, чым дабрадзейная. Асабліва калі табе за трыццаць, і ты ўжо ...наццаць гадоў жонка мужа, які не адрознівае Пікаса ад Маціса, і восень сёлета загасцілася, і сунуцца колы твайго лёсу па выбітай каляіне — і, можа, ніколі, ніколі не збочаць... Лілія Іванаўна, дызайнер па інтэр’ерах, стаіць на ўласнай кухні, падперазаная фартухом у буйныя гарохі, і падазрона вывучае аркуш, які дастала з прыгожага канверта з выявай з... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Золата забытых магіл

Золата забытых магіл

Паралельны раман

Рублеўская Людміла

А што яшчэ ён спадзяваўся ўбачыць, углядаючыся праз мокрае акно ў ноч, у восень, у безнадзейнасць? Быць самотным — значыць трошкі памерці. Нешта стукнула ў шыбу, нібыта адзінота прасілася ў пакой… Не, яна, халодная пані Адзінота, ужо даўно царуе тут. Сядзіць побач, перад полымем каміна. І што ёй да ценяў былога, да тлуму і адчаю дзён, калі не верылася, што так будзе — вальтэр’янскае крэсла, камін, цішыня… Аднак што парушыла цішу? Гаспад... Więcej »