Miejsce wydania: Нью-Ёрк - Вільня - Беласток
Data wydania: 2023
Redaktor: Гардзіенка Наталля
Opracowanie graficzne: Жынкін Алесь - вёрстка, апрацоў
Wydawca: Фонд Kamunikat.org, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
Seria wydawnicza: Серыя Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 49
Wymiary: 608 с.
ISBN: 978-83-67937-13-9
Kategoria: Historia; Kultura; Religia
Copyright © 2023 by Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч, Фонд Kamunikat.org, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
Księgozbiór: prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Informacje uzupełniające: Светлай памяці доктара Вітаўта Кіпеля
Матэрыялы для альбома- даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — 49-й кнігі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» — ад пачатку 1990-х гадоў з дапамогай дзясяткаў зацікаўленых асоб збіраліся ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Выданне ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах свету, у тым ліку падрабязна апісвае адмысловыя беларускія могілкі або беларускія часткі шматнацыянальных могільнікаў у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША, а таксама паасобныя надмагіллі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў Бельгіі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Італіі, Канадзе, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швецыі. Аўтары намагаліся прадставіць не толькі самі надмагільныя помнікі, але і асоб, якія пад імі спачылі, каб захаваць памяць пра сотні суродзічаў, што назаўсёды засталіся на чужыне. «Кніга могілак» — першае такога кшталту і аб’ёму беларускае выданне.
Autorzy białoruscy: Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Wydawnictwa białoruskie: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
Wydawnictwa białoruskie: Kamunikat.org
Serie wydawnicze: Бібліятэка Бацькаўшчыны
Katalog: Sklep | Прыватны кнігазбор
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфі... Więcej »
Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя... Więcej »
Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных ... Więcej »
Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гіс... Więcej »