Miejsce wydania: Беласток-Горадня
Data wydania: 2021-10-15
Redaktor: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
Wydawca: Kamunikat.org
Seria wydawnicza: Кнігі бяз літар
Wymiary: 00:53:29
Kategoria: Historia; Video
Copyright © 2021 by Генадзь Семянчук, Kamunikat.org - video
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
За ўвесь час ад смерці Яраслава Ўладзіміравіча ў 1054 г. да мангольскай навалы ў 30—40-я гады ХІІІ ст. Усяслаў Брачыславіч быў адзіным князем, які заняў кіеўскі пасад, не будучы Яраславічам. Менавіта полацкі князь сваімі актыўнымі дзеяннямі парушыў раўнавагу ўлады паміж Яраславічамі. Усяслаў стаўся найбольш актыўным і паспяховым змагаром супраць стварэння адзінай дзяржавы на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы ў раннім сярэднявеччы, кінуўшы ўсю сваю моц на абарону незалежнасці Полацкага княства. Яшчэ большае значэнне гэтая постаць мае для беларускай гісторыі. У часы Ўсяслава быў створаны тэрытарыяльны, палітычны і этнакультурны грунт будучай Беларусі. Імя Ўсяслава Брачыславіча бясспрэчна стварае магутны вузел беларускай гісторыі.
Video: Кнігі бяз літар
Autorzy białoruscy: Семянчук Генадзь
Wydawnictwa białoruskie: Kamunikat.org
Katalog: Kamunikat.org
У гісторыі Беларусі ёсць адзін перыяд, які вельмі падобны тыпалагічна па зместу да вядомага серыялу “Гульня тронаў”, зняты на падставе цыклу раманаў-фэнтазі амерыканскага пісьменніка Джона Рэйманда Рычарта Марціна “Песнь ільду і вагня”. Ідзе гаворка пра шматгадовую барацьбу нашчадкаў Усяслава за полацкі трон ў сярэдзіне ХІІ ст. Ва ўнутрыдзяржаўнай дынастычнай вайне ў Полацкай зямлі – ГУЛЬНЕ ТРОНАЎ - найбольш актыўнымі былі наступныя ўдз... Więcej »
Сярод шматлікіх палітычных і вайсковых падзей на Русі другой паловы ХІ – першай паловы ХІІ ст. на старонках летапісаў не сутракаецца больш маштабнай, чым паход кааліцыі Яраславічаў на Полацкіх Ізяславічаў/Рагвалодавічаў у 1127 г. і пазнейшая высылка полацкіх князёў у Візантыю ў 1129 годзе. Большасць гісторыкаў, якія звярталі сваю ўвагу на полацкія падзеі 1127–1131 гг., аб’ядноўвае адна прынцыповая асаблівасць: высновы пра прычыны паходу... Więcej »
Аб Пачатках Полацка У беларускім гісторыка-культурным дыскурсе Полацк мае першаснае і фундаментальнае значэнне: ад яго наш народ вядзе свой адмысловы „нацыянальны радавод”. Ранняй гісторыя ўрбаністыкі Полацка падзяляецца на тры перыяды: 1) палачанскі (славянскі) (VIII – I пал. X ст.); 2) варажскі (50-70-я гады X ст.); 3) княжаскі (90-я гады X ст. – I пал. XI ст.). Сапраўднае гарадское жыццё ў Полацку з'яўляецца ў апошніх дзсяцігоддзях... Więcej »