Чубат Аляксей

Аляксей Чубат нарадзіўся ў 1979 годзе ў Вілейцы. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (аддзяленне піяру), вывучаў эканоміку і кіраванне вытворчасцю ў БДЭУ. Працаваў журналістам у газеце «Мінская праўда», часопісе «Дырэктар», упраўленні інфармацыі ААБ «Беларусбанк». У 2004 годзе з мэтай вывесці беларускі PR у Інтэрнэт заснаваў з паплечнікамі першы ў Беларусі PR-партал APRэль (www.april.by). Напрыканцы 2006 года на яго базе было створана PR-агенцтва APRэль (www.april.by/agency).

Першы верш Аляксея Чубата быў змешчаны ў газеце «Наша Ніва» ў 1996 годзе. Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Першацвет», «Крыніца», газетах «Літаратура і Мастацтва», «Голас Радзімы» і іншых. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка «12+1» (2004).

Выступае ў друку і з прозай. У 2005 годзе на конкурсе газеты «Звязда» і Саюза беларускіх пісьменнікаў атрымаў прэмію за апавяданне «Гісторыя банта».

 

Чубат Аляксей :: Выданьні

pdf
Чубат Аляксей, Гліняны чалавек

Гліняны чалавек

вершы

Чубат Аляксей

Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Прыскрайняй арганічнасці яны, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (126) 2017

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (126) 2017

Па-ўкраінску перастварыў Стральцоўскія тэксты і прадставіў іх Сяргій Жадан. Па-шведску загучалі паэтычныя радкі беларускага класіка дзякуючы перакладчыку Дзмітрыю Плаксу і Мары Лундквіст, якая прадэкламавала іх. У межах фестывалю ў 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе «Дзеяслоў», якую атрымалі Валеры Гапееў (проза), Міхась Скобла (паэзія) і Крысціна Бандурына (дэбют). Пісьменнік і даследчык Міхась ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 76

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

76

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 65

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

65

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »