![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Віцебск
Data wydania: 2000
Redaktor: Хмяльніцкая Людміла
Wydawca: Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскае абласное краязнаўчае аб'яднанне
Wymiary: 222с., 30см
Copyright © 2000 by Віцебскі сшытак
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [1980.]; EEDC — [3727]
Аляксей Парфенавіч Сапуноў нарадзіўся 15 сакавіка 1852 г. у мястэчку Усвяты, якое паводле тагачаснага адміністрацыйнага дзялення належала да Суражскага павета Віцебскай губерні і з’яўлялася прыватнай уласнасцю сапраўднага стацкага саветніка і кавалера Аляксандра Міхайлавіча Пацёмкіна. Адно з самых старажытных паселішчаў Віцебскай губерні, вядомае па летапісных крыніцах з 1020 г., мястэчка маляўніча раскінулася на берагах возера Усвята і рэчкі Усвячы. Знаходзілася яно на паштовым тракце, які злучаў Віцебск з Вялікімі Лукамі. У 1772 г. імператрыцай Кацярынай II мястэчка было “пожаловано” генерал-пракурору князю Аляксандру Вяземскаму і з таго часу шмат разоў пераходзіла з рук у рукі саноўных расійскіх вяльможаў. Людміла Хмяльніцкая, Гісторык з Віцебска. Жыццяпіс Лляксея Сапумова, фрагмент)
Periodyki: Віцебскі сшытак
Смерць трох сыноў імператара Паўла I чуткі моцна звязалі з таямніцаю. Згодна чутак, Аляксандр I нібы імітаваў смерць, каб схавацца ад свету пад выглядам старца, а Мікалая I і Канстанціна нібыта атруцілі. Да адной з гэтых таямніцаў нібыта меў дачыненне герой гэтага нашага апавядання - віцебскі ўрач Карл Іванавіч Гібенталь. Яму давялося ў 1831 годзе ў Віцебску лячыць ад халеры вялікага князя Канстанціна Паўлавіча, які ў свой час адрокся а... Więcej »
Сярод міфаў, якія надта спадабаліся русацэнтрычным гісторыкам пры фальсіфікацыі гісторыі Беларусі, адно з цэнтральных месцаў займае міф вакол узнікнення і ролі грэка-каталіцкай царкоўнай уніі на Беларусі ў 1596-1839 гг. Царкоўная унія ўзнікла на Беларусі адначасова з Украінаю. У частцы апошняй, што трапіла пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у склад Аўстрыі, яна захавалася дзякуючы спрыяльным умовам, пакуль Сталін не скасаваў яе там у... Więcej »
Шаноўны пане чытачу! Той нумар часопіса, што Вы трымаеце зараз у руках, ёсць чарговая спроба працягу даўняе традыцыі гісторыка-краязнаўчых і пітаратурных перыёдыкаў, якія выходзіпі яшчэ з 40-х задоў прамінупага стагоддзя. Пазвопю сабе нагадаць, што напачатку гэта быпі попьскамоўныя апьманахі "Niezabudka" і "Rubon". I хоць выдавапіся яны ў Пецярбургу ды Віпьні, стапае копа аўтараў і падпісчыкаў з Віцебшчыны пэўным чынам абумоўпівапа тэма... Więcej »