Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 1996
Рэдактар: Хмяльніцкая Людміла
Мастацкі рэдактар: Вярэнін Андрэй
Выдавец: Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскае абласное краязнаўчае аб'яднанне
Памеры: 136с., 30см
Copyright © 1996 by Віцебскі сшытак
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [303]; EEDC — [3725]
Сярод міфаў, якія надта спадабаліся русацэнтрычным гісторыкам пры фальсіфікацыі гісторыі Беларусі, адно з цэнтральных месцаў займае міф вакол узнікнення і ролі грэка-каталіцкай царкоўнай уніі на Беларусі ў 1596-1839 гг. Царкоўная унія ўзнікла на Беларусі адначасова з Украінаю. У частцы апошняй, што трапіла пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у склад Аўстрыі, яна захавалася дзякуючы спрыяльным умовам, пакуль Сталін не скасаваў яе там у 1946 годзе. Афіцыйна яна адноўлена пасля дэмакратычных перамен на Украіне некалькі год таму назад. Прыхільнікі міфалагізацыі гэтага сюжэту зыходзілі з пэўных метадалагічных пазіцый. Яны бралі які-небудзь адзін, загадзя падрыхтаваны тэзіс. Увесь фактычны матэрыял яны кампанавалі так, каб, па меншай меры знешне, давесці яе ісціннасць. Навуковыя высновы такіх даследаванняў не выплывалі з усебаковага аналізу фактычнага матэрыялу. Яны даводзіліся толькі як наперад зададзеныя. (В. Грыцкевіч, Міф пра унію, фрагмэнт)
Пэрыёдыка: Віцебскі сшытак
Аляксей Парфенавіч Сапуноў нарадзіўся 15 сакавіка 1852 г. у мястэчку Усвяты, якое паводле тагачаснага адміністрацыйнага дзялення належала да Суражскага павета Віцебскай губерні і з’яўлялася прыватнай уласнасцю сапраўднага стацкага саветніка і кавалера Аляксандра Міхайлавіча Пацёмкіна. Адно з самых старажытных паселішчаў Віцебскай губерні, вядомае па летапісных крыніцах з 1020 г., мястэчка маляўніча раскінулася на берагах возера Усвята і... Болей »
Смерць трох сыноў імператара Паўла I чуткі моцна звязалі з таямніцаю. Згодна чутак, Аляксандр I нібы імітаваў смерць, каб схавацца ад свету пад выглядам старца, а Мікалая I і Канстанціна нібыта атруцілі. Да адной з гэтых таямніцаў нібыта меў дачыненне герой гэтага нашага апавядання - віцебскі ўрач Карл Іванавіч Гібенталь. Яму давялося ў 1831 годзе ў Віцебску лячыць ад халеры вялікага князя Канстанціна Паўлавіча, які ў свой час адрокся а... Болей »
Шаноўны пане чытачу! Той нумар часопіса, што Вы трымаеце зараз у руках, ёсць чарговая спроба працягу даўняе традыцыі гісторыка-краязнаўчых і пітаратурных перыёдыкаў, якія выходзіпі яшчэ з 40-х задоў прамінупага стагоддзя. Пазвопю сабе нагадаць, што напачатку гэта быпі попьскамоўныя апьманахі "Niezabudka" і "Rubon". I хоць выдавапіся яны ў Пецярбургу ды Віпьні, стапае копа аўтараў і падпісчыкаў з Віцебшчыны пэўным чынам абумоўпівапа тэма... Болей »