Тацяна Сапач, паэтка, аўтарка тэлевізійных перадач. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў в. Маркава Маладачанскага р-ну. Скончыла журфак БДУ. Працавала на абласной студыі тэлебачаньня ў Берасьці (1982-1984), на Гомельскім тэлебачаньні (1984-1987), на Беларускім радыё (Менск, 1987-1991, перадача “Альбаросіка”), з 1991 году – рэдактар беларускіх праграм Літоўскага тэлебачаньня (перадача “Віленскі сшытак”). Робіць партрэты вёсак на Радыё Свабода, на тэлебачаньні БелСат выходзіла яе перадача “Паштоўка зь Вільні”.
Вершы друкаваліся ў пэрыёдыцы (“Літаратура”, “Крыніца”, “Наша Ніва” і інш.) і калектыўных зборніках (“Тутэйшыя” – Менск, 1989; “Дарункі бацькоўскай зямлі” – Менск, 2001; “Я тут бачу свой край...” – Менск, 2005; “Словы і фарбы” – Вільня, 2007; анталёгія беларускай паэзіі “Сьвятло ў вокнах” – Вільня, 2008).
Выдала кнігі вершаў “Восень” (1992) і “Няхай не пакіне нас восень / Do not abandon us, Autumn” (2008).
Вершы перакладаліся на ангельскую, літоўскую, расейскую, польскую мовы. У альманаху “Словы і фарбы” дэбютавала як перакладчыца літоўскай паэзіі.
Тацяна Сапач загінула ў аўтакатастрофе ўначы на 28 сьнежня 2010 году на тэрыторыі Летувы, пад Алітусам за 100 км ад Вільні. Тацяна загінула, яе муж - Сяргей Дубавец быў паранены. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.
Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі. Болей »
Вершы “ветранай жанчыны” (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. У войску не служыла, замест гэтага выйшла замуж, нарадзіла дачку, працавала на Берасьцейскай і Гомельскай тэлестудыях (1982-87). Заснавальніца і аўтарка культуралагічнай праграмы “Альбаросіка” на Бела... Болей »
О, бераг блізкі, непадступны бераг! — / за стромаю, за хмараю хмызоў, / за шэрай, нібы неба, шумнай рэчкай... / ...Вядуць усе гасьцінцы і сьцяжыны / туды, дзе цераз рэчку гразкі брод — / там па калена. / Там раней прайшлі. / А я умею плаваць адмыслова. (Паэзія) Болей »
Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”, nieformalnej grupy literackiej powstałej na Białorusi gdzieś w okolicach roku 1987. W kontekście literatury polskiej takie wyznani... Болей »
Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »
«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля і многае іншае. Паэзія ў нумары прадстаўленая, акрамя ўжо згаданай нізкі Сяргея Законнікава, творамі Міхася Скоблы, Леаніда Дранько-М... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »