Голуб Юрка

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1947 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Юрка Голуб. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Бусел Мікола, Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў

Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў

па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі

Бусел Мікола

Kategoria: Literatura metodyczna; Słowniki

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: http://nastaunik.info/ --

Слоўнік зьмяшчае каля 2800 рэестравых словаў, разам з састаўнымі тэрмінамі ў слоўніку каля 5 000 тэрмінаў, што найчасьцей сустракаюцца ў навуковым англійскім і амерыканскім тэксце. Таксама ёсьць невялікая колькасьць назваў простых прылад і кампутарных тэрмінаў. Граматычныя паметы ў слоўніку адсутнічаюць: граматычная катэгорыя відаць з кантэксту. Праз нахільную рысу падаюцца варыянты альбо сінонімы. Розныя значэнні слова аддзяляюцца коскай; коскай з кропкай аддзяляюцца розныя часьціны мовы. У састаўных тэрмінах рэестравае слова падаецца першай літарай. Гэтак жа яно падаецца і ў беларускім перакладзе. Калі між значэнняў ёсць некалькі на аднолькавую першую літару, то першы раз у састаўным тэрміне слова падаецца цалкам, каб пазьбегнуць блытаніны. Склонавыя канчаткі ў састаўных тэрмінах не падаюцца, яны лёгка вызначаюцца з кантэксту. Сфера ўжытку тэрміна не пазначана: чытач лёгка вызначыць, які беларускі адпаведнік дапасуе да кантэксту. Да таго ж, багата якія навукі карыстаюцца аднолькавымі тэрмінамі. Назвы хімічных элементаў і імёны найбольш выбітных навукоўцаў знаходзяцца ў канцы слоўніка.

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь слоўнік ў адным файле
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь слоўнік ў адным файле
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь слоўнік ў адным файле

Warto przeczytać:

pdf
doc
Бусел Мікола, Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы

Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад...

Бусел Мікола

Мой юны сябар, слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўні... Więcej »


pdf
doc
Бусел Мікола, Беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў

Беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў

на 5.000 словаў

Бусел Мікола

Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзьвух моваў, досьведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных, як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго... Więcej »