Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 1973
Wydawca: Мастацкая літаратура
Wymiary: 80 с., іл., 10 см
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 1973 by Голуб Ю.
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
«Дрэва навальніцы» — другая кніга маладога паэта. З юнацкім захапленнем піша аўтар пра непаўторную прыгажосць роднага краю, вядзе шчырую гаворку с нашым сучаснікам, якому, як і самаму паэту, выпала шчасце дбаць пра нашу будучыню.
У зборніку «Птушыны радавод» аўтар звяртаецца да крылатых насельнікаў нашых абшараў. Кожная з прадстаўленых у вершаваных радках птушак акрамя ўсяго вызначае і «сваю» літару беларускай азбукі. I атрымліваецца тое даступна, свежа і дасціпна. Więcej »
Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не заняпасці назаўсѐды. “Брама зімы” – не забарончая мяжа, а кропка адліку на дальнейшым шляху паэта з адметным почыркам і ладам. Więcej »
Багра – новая кніга паэзіі Юркі Голуба, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, згуртавала ў сабе творы, пакліканыя жыццём. Вершы абгрунтаваны пранізлівай думкай, насычаны адмысловай метафарай, выкананы выразным і дакладным радком майстра з адметным почыркам і светапоглядам. Паэма “Заснежаны сшытак“ апіраецца на лёсы і постаці суайчыннікаў аўтара, якія з`яўляюцца метчыкамі нашага шляху і носьбітамі людскасці. Więcej »
Паэт Юрка Голуб (нарадзіўся ў 1947 г., жыве і працуе ў Гродне), аўтар кніг «Гром на зялёнае голле», «Дрэва навальніцы», «Незабыўнае поле», «Помню пра цябе», мае свой творчы голас, сваю манеру пісьма. Арыгінальныя па думцы і на выкананні, насычаныя нечаканымі метафарамі і параўнаннямі, яго вершы хвалююць, запамінаюцца. У новай кнізе паэта «Сын небасхілу» чытач знойдзе канкрэтныя зямныя рэаліі, убачыць постаці сваіх папярэднікаў і сучасні... Więcej »
У чацвёртай па ліку кнізе вершаў паэт застаецца верным сваім вытокам — непаўторнай Бацькаўшчыне, глыбінным карэнням чалавечай душы, усяму, што створана людскім розумам і рукамі Więcej »
«Векапомнае поле» — трэцяя кніга паэта. Наша радзінная зямля, якая нясе ў сабе балючую памяць пра барозны варожых танкавых гусеніц, а цяпер, абходжаная людскімі рукамі, дае чалавеку сілу і хлеб. У зборнік уключаны вершы двух апошніх гадоў. Więcej »