Петручук Васіль

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1926 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Васіль Петручук. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Спрынчан Аксана

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Аксана Спрынчан.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Чобат Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Чобат.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Тэксты песенных цыклаў нямецкіх і аўстрыйскіх кампазітараў-рамантыкаў ХІХ стагоддзя

Тэксты песенных цыклаў нямецкіх і аўстрыйскіх кампазітараў-рамантыкаў ХІХ стагоддзя

Tłumacz: Сёмуха Васіль

Kategoria: Literatura piękna; Przekłady

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Надпіс на тытульнай старонцы Бетховенавага аўтографа гучыць: “Аддаленай каханай. Шэсць песняў Алоіса Ейтэлеса на музыку Л. в. Бетховена. 1816, месяц красавік”. Бетховен не называе свой цыкл “вянком песняў”, не дае назвы “Далёкай каханай”; абодва варыянты назвы узнікаюць, бадай што, пры першым выданні твораў А. Штайнерам, Вена, кастрычнік 1816 г. Тэкст песняў належыць студэнту-медыку з Брно, які тады жыў у Вене; кампазітар верагодна атрымаў іх ад маладога паэта ў рукапісе. Трэйер звяртае ўвагу на тое, што “вянок песняў” узнікае яўна не выпадкова ў час, калі Бетховен піша Фердынанду Рысу: “Я знайшоў толькі адну, якое, мусіць, ніколі не буду мець”. Бетховен знаходзіць для кампазіцый экзальтаваных тэкстаў маладога Ейтэлеса новы, свой тып песні, далёкі ад узораў мінулага стагоддзя, ад “тыпу оды” (якому абавязаная большасць бетховенскіх песняў), тыпу песні-арыі, узорам якой можна лічыць яго “Адэлаіду” і апошнюю з “Шасці песняў Гелерта”. І, дарэчы згадаць, калі Бетховен піша гэты цыкл, ужо напісаў свае вялікія раннія песні Шуберт. -- Цыклічны характар “вянка песняў” зададзены ўжо самой паэзіяй. Шэсць вершаў не проста следуюць адзін за адным, яны самі змыкаюцца ў форме кола. Гэта важна для іх метрычна-фармальнай канцэпцыі, г. зн. для музычнага аспекту паэзіі, форма кола, “вянка”, важная і для зместавай канцэпцыі цэлага. (Далёкай каханай, фрагмэнт)

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле