Чобат Алесь

Алесь Чобат нарадзіўся 23 жніўня 1959 г. у мястэчку Скідаль (Скідзель). У 1981 г. скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у Менску. Быў канструктарам ліцейных формаў, намеснікам старшыні Гродзенскай Рады БНФ «Адраджэньне» і каардынатарам выбарчай кампаніі Рэгіянальнага блока «Саветы-1990». Працаваў рэпарцёрам і аглядальнікам мясцовых газэт, экскурсаводам Музэя М. Багдановіча ў Гародні.

Першая літаратурная публікацыя ў тыднёвіку «Ніва» (Беласток; 07.10.1990; інф. у біябібліяграфічным слоўніку «Беларускія пісьменнікі» пра першапублікацыю ў «Гродненской правде» 24.01.1976 г. памылковая).

3 1994 г. належыць да нацыянальнага Саюза пісьменнікаў, з 1995 г. да міжнароднага ПЭН-клуба.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Год» (1992); «Новая Гапілея» (1995), «Тутэйшая сага» (Смаяенск, 2000), «Край мой шчаслівы» (2007) і кніг па аналітычный гісто-рыі Беларусі «Зямля святога Лукі» (2002; польскі перак-лад 2003), «Легенда пра чатырох мушкецёраў» (2004).

Пераклаў з польскай мовы кнігі: Чэслаў Мілаш «Гое» (2005-2006), «Караль Вайтыла. Паэзія. Выбранае. Ян Павел ІІ. Рымскі трыпціх» (2003; разам з Д.Бічэль).

 

Чобат Алесь :: Выданьні

pdf
Чобат Алесь, Калі хочаце мець у Айчыне свабоду…

Калі хочаце мець у Айчыне свабоду…

Паэзія. Выбранае

Чобат Алесь

Зборнік паэзіі адметнага айчыннага паэ­та выходзіць да 50-годдзя творцы на складкі-ахвяраванні сучаснікаў. Прагу волі, як і прагу нараджэння вольнага таленавітага слова, нельга ні адмяніць дэкрэтам, ні разбіць неўладкаваным бытам у Айчыне. Болей »


pdf
Czobat Aleś, Ziemia św. Łukasza

Ziemia św. Łukasza

Czobat Aleś

„Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў. Гэта кніжка не для вучняў і студэнтаў, але для інтэлігентных людзей, якія маюць у сабе неабходны... Болей »


pdf
Чобат Алесь, Зямля св. Лукі

Зямля св. Лукі

Чобат Алесь

„Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў. Гэта кніжка не для вучняў і студэнтаў, але для інтэлігентных людзей, якія маюць у сабе неабходны... Болей »


pdf
Чобат Алесь, Тутэйшая сага

Тутэйшая сага

Чобат Алесь

Тутэйшая сага зборнік вершаў гарадзенскага паэта Аеся Чобата, які надазіўся ў мястэчку Скідзель. Гістарычныя і рэлігійныя матывы цесна пераплеценыя з сучаснасьцю. Алесь Чобат праз свае гістарычныя веды, веру і аналіз сучаснаці стварае сынтэз, які не пакіне абыякавым сумленнага чалавека. У вершах адчуваецца туга па страчаным, адчуваньне абыякавасмьці і наканаванасьці сёньняшняга дня, але і надзея на тое, што ня ўсё страчана. Сам Алесь ... Болей »


pdf
epub
Бічэль Данута, Чобат Алесь, Ты не самотны...

Ты не самотны...

Бічэль Данута, Чобат Алесь

Зборнік вершаў "Ты не самотны..." — падарунак Максіму Багдановічу да 80 гадоў з дня яго смерці двух паэтаў з Гродна, якія працуюць у Музеі Максіма Багдановіча, якія гэты музей стварылі. Алесь Чобат апісаў у вершах долю Паэта, а Данута Бічэль па-жаночы прызналася Яму ў любові, паколькі Ён у сваім доме жывы, Яго несмяротная душа — у Яго несмяротнай паэзіі, паколькі ў Бога няма падзелу на жывых і мёртвых. Два паэты натхнёныя Яго натхненнем... Болей »


pdf
epub
Чобат Алесь, Новая Галілея

Новая Галілея

Вершы

Чобат Алесь

У сваім другім зборніку вершаў «Новая Галілея» Алесь Чобат спрабуе прайсці па гістарычнаму шляху беларускага народа і краю — ад нябыту і заняпаду да цяперашняга абуджэння. Псіхалагічны аналіз спалучаецца з бытавымі замалёўкамі мінуўшчыны і сучаснасці, асабліва з жыцця роднага аўтару Нёманскага краю. У знешне стрыманых вершах ёсць глыбокае пачуццё, любоў, боль, драматызм, мужнасць. Кніга, укладзеная строга тэматычна, чытаецца як адзін тв... Болей »


pdf
Бічэль Данута, Чобат Алесь, Крэсавякі

Крэсавякі

Вершы

Бічэль Данута, Чобат Алесь

Пад адной вокладкай сабраны вершы двух розных аўтараў. Розных па стылі, розных па досведу, розных па светаўспрыманні (жанчыны заўсёды свет успрымаюць інакш чым мужчыны). Такое цяпер жыццё, што без гумару не разабрацца. Чаму два розныя аўтары сабраліся пад адной страхою? Крэсавякі – жыхары ўсходніх крэчаў Рэчы паспалітай. Нібыта палякі, але больш беларусы. Па культуры, па мове, па менталітэту. Зборнік, які выйшаў у бібліятэчцы гумарыстыч... Болей »


pdf
epub
Чобат Алесь, Год

Год

Чобат Алесь

У Гародні адраджэнцкі рух адметны тым, што яго вызначаюць заводскія інжынеры, якія не падводзяць жыццё пад тэарэтычныя абстракцыі, адчуваюць яго на ўласнай скуры, бо за кожным — змена, цэх, канструктарскае бюро. Пакаленне трыццацігадовых,— у літаратуры яны чамусьці лічацца маладымі,— здолела супрацьстаяць брэжнеўшчыне, не дало сябе апрануць у бясколерную стандартную уніформу. Алесь Чобат быў нязручны для начальства сваёй нестандартнасцю... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 61

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

61

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком . У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна. Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася. Болей »


pdf
Тэрмапілы, 04-05

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

04-05

* Varia * З сучаснай франкамоўнай бельгійскай паэзіі * Валкавыцкі Георгій, На абмежку * Гарэцкi Радзiм, Браты з Малой Багацькаўкі * Жамойцін Янка, Літаратурная старонка тыднёвіка „Ніва” (агляд 463—493 нумароў) * Зарэмба Людміла, “Слова...” ў зменлівым сусвеце * Лебедзеў Уладзімір, “Узіраюся ў вечнасць” (шлях М. Гарэцкага да “Скарбаў жыццця”) * Макмілін Арнольд, Беларускі санет у дыяспары * Міцкеві... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя