Петручук Васіль

Петручук Васіль, нарадзіўся 23.08.1926 г. у вёсцы Грабавец Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і.

У 1943-1944 гг. рабіў парабкам у вёсцы Елянка. Пасля Перамогі служыў у Корпусе ўнутранай бяспекі, ваяваў, быў паранены. Займаўся на курсах разведчыкаў (Вроцлаў, 1950-1951). Працаваў у Варшаве (1951-1960). Вучыўся ў школе контрразведкі (Легіянова, 1960-1961). Зноў працаваў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 г. пераведзены ў Беласток. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Сябра беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.

Узнагароджаны польскімі ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам заслугі, Крыжам партызанскім, Сярэбраным Крыжам заслугі, медалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавяданне на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. (газета «Ніва»).

 

Петручук Васіль :: Выданьні

pdf
Pietruczuk Bazyli, Blizny

Blizny

Pietruczuk Bazyli

Kapral Wiesiek zerwał się z pościeli na gwizdek dyżurnego kompanii. Zaczął z przyzwyczajenia szybko się ubierać, rozglądając się po nieznajomej sali. Gdy nachylił się, by zasznurować juchtowe trzewiki, jedne z tych, w które obuła go ojczyzna, aby nie myślał, że za darmo ugania się po górach, lasach, błotach i polach za tymi, którym nie w smak demokracja ludowa. Poczuł ogromny ból w głowie, przemieszczający się z tylnej części czerepa w ... Болей »


pdf
epub
Петручук Васіль, Клавуня, гэта я, твой Вася

Клавуня, гэта я, твой Вася

Петручук Васіль

Ведаюць усе на свеце ды яшчэ і паў Амерыкі, што восенню мінулага года я быў у санаторыі ў горадзе Калабжэг. Кажучы праўду, дык я туды паехаў не з мэтай навуковых даследаў, а лячыць нервы і рэўматызм. Аднак давялося забаўляцца і ў вучонага. Людзей з'ядае прага ведаў і яны шукаюць кагосьці, хто ў данай галіне быў бы вучоны, ды засыпаюць беднага рознымі пытаннямі. Так давялося і мне. Толькі адкуль людзі адразу пазнаюць, хто кім з'яўляецца?... Болей »


pdf
epub
Петручук Васіль, Пожня

Пожня

Аповесць

Петручук Васіль

У аповесці «Пожня» Васіль Петручук, беларускі празаік з Беласточчыны (ПР), у форме ўспамінаў сіраты-пастушка пераканаўча паказвае праблемы, якія сугучны нашаму часу. Гэта кніга — вострае непрыняцце чалавечай бездухоўнасці, голага эгаізму, гарачы заклік да сумлення, дабрыні, міласэрнасці, да заўсёднага ачышчэння душы. Болей »


pdf
Петручук Васіль, Пожня

Пожня

Петручук Васіль

Вобраз колішняй вёскі, яе тадышніх нораваў і псіхалогіі, светапогляду і спадзяванняў, беспамерна прэцыёзнейшым знаходжу я ў Петручуковай кніжцы чымсьці ў навуковым на гэту тэму, з чым дагэтуль даводзілася мне сутыкацца. Ён, Васіль, даў нам не звычайча ўспаміны, але і мастацка паглыблены, аналіз рэчаіснасці, на фоне якой набываем здольнасць разумець актуальны наш дзень, турботы ды радасці, удачы з марамі. Я ўдзячны яму за гэта! (Сакрат Я... Болей »


Pietruczuk Bazyli, Ściernisko

Ściernisko

Pietruczuk Bazyli

Nazywam się Pietruczuk, a nie Pietryczuk, jak wszyscy we wsi mówili, i tak podałem w chwili wcielania mnie do wojska. Data urodzenia również budzi wątpliwości, ale mniejsza o drobnostki. Ważne, że rok się zgadza z tym, co mówiła wujenka i co zostało zapisane w księdze cerkiewnej. Gdybym był rasowym psem i nie mieszkał w Grabowcu, to na pewno zarejestrowano by mnie skrupulatnie. Ale że przyszedłem na świat ot tak sobie, to i pop mógł w k... Болей »


pdf
Czasopis, 3/2009

Czasopis

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne

3/2009

* „Pięć minut” Michałowa. Rozmowa z Markiem Nazarko, burmistrzem Michałowa. * Czy coś zawdzięczamy „Solidarności”? * Grudki – osada w puszczy * I tak to życie płynie... 17 * Minął miesiąc. W regionie. * Oficer trzech armii. 3 * Opinie, cytaty * Żydzi w Orli we wspomnieniach sąsiadow! * Быў у нас такі дохтар... * Васільковы россып паэта. * Календарыюм. Сакавік – гадоў таму. 440 * Кра... Болей »