![]() |
![]() |
Tłumacz: Сёмуха Васіль
Kategoria: Literatura piękna; Przekłady
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Пераклад з Інтэрнэт-публікацыі: Gustav Meyrink. Der weiße Dominikaner; http://frank.deutschesprache.ru/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі, напрыклад, рука, гэтая, так бы мовіць, пакладзістая і паслужлівая прылада мозгу, раптам адмаўляецца пісаць імя героя гісторыі, выдуманай гісторыі, і замест яго ўпарта выводзіць іншае імя? Ці ж бо тады міжволі не збіваешся з панталыку і не пытаешся ў самога сябе: ствараю сапраўды я альбо -- можа, сіла майго ўяўлення, зрэшты, гэты від магічнага прыёмнага апарата? Менавіта тое, што ў галіне бяздротавага тэлеграфа называецца антэнай? (фрагмэнт)
Katalog: Kamunikat.org
Gustaw Meyrink, Golem Gustaw Meyrink (19.01.1868 - 4.12.1932), pisarz austriacki z wyraźną skłonnością do mistycznego i groteskowo- satyrycznego światopoglądu.Urodził się w Wiedniu jako nieślubne dziecko witernberskiego ministra i aktorki nadwornego teatru bawarskiego Marii Meyer i początkowo nosił nazwisko matki. Gdy w jej rodowodzie odkrył nazwisko Meyrink, początkowo zaczął go używać jako pseudonimu literackiego, a od 1917 roku, p... Więcej »
Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі... Więcej »
Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгіналь... Więcej »