Харэўскі Сяргей

Сяргей Харэўскі (нарадзіўся 5 кастрычніка 1967, Менск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца.

Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам №26, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава (1982—1987); у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992), асьпірантуры Беларускай Акадэміі Мастацтваў (1994—1997), у 1996 у летняй школе Варшаўскага Ўнівэрсытэту.

У 1986-1991 працаваў у Інстытуце "Белспэцпраектрэстаўрацыя", ў 1993 -- 2000 выкладаў у Віленскім пэдагагічным унівэрсітэце.

Як мастак аздобіў пару тузінаў кнігаў: "Стары гарадзенскі замак", "Песьня пра зубра", "Пан Блішчынскі", "Китайская каллигафия", уласную "Зьвяры-суайчыньнікі". Ілюстрваў творы Фрыдыбэрта Тугласа, Паўла Гюле, Лесьмяна, Стаффа, Дудзіцкага, Гілевіча, Разавана, Аксак, Арлова (3 кнігі).

Ад 1991 году -- мастацкі рэдактар газэты "Наша Ніва". У 1992-1994 -- мастацкі рэдактар часопіса "Бярозка", дзе багата друкавалася ягоная графіка... Малюнкі й ілюстрацыі друкаваліся ў "Крыніцы", "Свабодзе", "Нашай Ніве", у розных выданьнях выдавецтва "Беларускай Энцыкляпэдыі. Для сэрыі "Нашыя славутыя землякі" зрабіў партрэты Канстанціна Астроскага, Казімера Семяновіча ды інш. Сотні палітычных карыкатураў і гумарыстычных малюнкаў у газэтах "Свабода", "Пагоня", "Наша Ніва", у тым ліку клясычныя "Ніякай падтрымкі хуньце!" (жнівень 1991), "Ня зломіш!" (травень 1995).

Суаўтар праектаў "Беларускі калегіюм", "Беларуская Атлянтыда", "Наша страва" ды інш. Уваходзіць у рэдакцыйную Раду праекта "пARTызан". Тэксты С. Харэўскага перакладаліся на венгерскую, польскую, літоўскую, нямецкую, расейскую, украінскую, чэшскую ды інш. мовы.

Цяпер выкладае ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня).

Крыніца: be-x-old.wikipedia.org

 

Харэўскі Сяргей :: Выданьні

pdf
Харэўскі Сяргей, Асмалоўка: дамы і мары

Асмалоўка: дамы і мары

Харэўскі Сяргей

Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але плана... Болей »


pdf
Харэўскі Сяргей, ПраЧутае

ПраЧутае

Харэўскі Сяргей

Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і захапляльнай чытанкаю для тых, хто пераймаецца пытаньнямі нацыянальнае ідэнтычнасьці і цікавіцца гісторыяй нашае культуры. Болей »


pdf
Харэўскі Сяргей, Прамоўленае

Прамоўленае

Харэўскі Сяргей

У новай кнізе вядомага гісторыка мастацтва, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як «параўнальнае мастацтвазнаўства». Зборнік будзе цікавы не толькі студэнтам і спэцыялістам у галіне культуры і мастацтва, але і шырокай публіцы. Болей »


pdf
Харэўскі Сяргей, Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг.

Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг.

Харэўскі Сяргей

Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця айчыннай архітэктуры — дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якога адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты край быў далучаны да СССР. Важнаю часткай заходнебеларускай архітэктуры было будаўніцтва храмаў розных веравызнанняў, што было абумоўлена і інтэнсіўным рэлігійным жыццём на тых тэрыторыях... Болей »


pdf
Харэўскі Сяргей, Зьвяры-суайчыньнікі

Зьвяры-суайчыньнікі

Харэўскі Сяргей

Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных "энцыкляпэдыстаў", або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхам... Болей »


pdf
Тарас Анатоль уклад., Доля беларускае культуры пад Саветамі. 1920-1991 гг.

Доля беларускае культуры пад Саветамі. 1920-1991 гг.

Тарас Анатоль уклад.

Як «усесаюзны цэнтр» нішчыў беларускую нацыянальную культуру, якую кару, горшую за расстрэл, зазналі савецкія мастакі і што варта дараваць Купалу і іншым пісьменнікам — пра гэтае і многае іншае ў новай кнізе «Доля беларускае культуры пад Саветамі. 1920 — 1991 гг. », выдадзенай у серыі «Невядомая гісторыя» з ініцыятывы Анатоля Тараса. Аснову кнігі склала праца вядомага эмігранцкага гісторыка айчыннай культуры Уладзіміра Сядуры (Глыбіннаг... Болей »


pdf
Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Цывілізацыя ‑ Культура ‑ Рэлігія ‑ Палітыка ‑ Авантура-Героіка-Успамін

«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі і праявамі патрыятызму, мусім прызнаць — Рэч Паспалітая таксама была дзяржаваю нашых продкаў. У такім разе ўсе прэтэнзіі мы прад’яўляем і д... Болей »


ARCHE, 4 (159) 2018

ARCHE

Пачатак

4 (159) 2018

Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны ў 1939–1941 г., а таксама развал Савецкага Саюзу. Болей »


ARCHE, 04 (125) 2014

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

04 (125) 2014

Гэты нумар пра ахову/разбурэньне архітэктурных помнікаў, зьнішчэньне гістарычных забудоў беларускіх гарадоў, якое ўлады тлумачыць клопатам пра простых грамадзян. Шэраг публікацый прысьвечаны фэномэну сьвяткаваньня "Дажынак" у аўтарытарнай Беларусі. Завяршаецца выпуск артыкуламі пра культурныя ляндшафты беларускіх мястэчак і нарадоў, дзе ў старажытную парку былі пабудаваныя замкі — Гальшанаў, Любчы, Крэва, Віцебску, Гародні, Наваградка і... Болей »


pdf
Запісы, 36

Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

36

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999) тому “Запісы” зноў друкавалiся ў Нью-Ёрку, ад 2002 г. гэта сумесны нью-ёрска-менскі праект. Галоўнымі рэдактарамі былі Вітаўт Тумаш, Ста... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-13]   Наступная   Апошняя