Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2006
Wydawca: Про Хрысто
Wymiary: 104 с., 21 см
ISBN: 985-6628-85-7
Kategoria: Literatura piękna; Pamiętniki
Copyright © 2006 by Янка Брыль
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю.
Autorzy białoruscy: Брыль Янка
Wydawnictwa białoruskie: Pro Christo
Katalog: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка». Więcej »
Раман «Птушкі i гнёзды» i аповесць «Золак, убачаны здалёк» даволі даўно вядомыя нашаму чытачу, перакладзеныя на некалькі еўрапейскіх моў, а таксама i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка» ўтвараюць своеасаблівы таленавіты трыпціх, тройчы па-рознаму арыгінальна, яскрава гаворачы пра адно, найгалоўнейшае ў жыцці людзей i народаў,— свабоду, мір, чалавечнасць. Więcej »
На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі i, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю разглядаюць бліжэйшае наваколле. Дрэвы, раку, траву, будынкі лесніковага двара, чырвоныя, сінія, жоўтыя скрыначкі вулляў — усё, над чым так... Więcej »
«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку. Więcej »
Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі і сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў і мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапле... Więcej »
За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові пісьменніка да жыцця i роздуму над ім. Więcej »
У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыл я розных жанраў—аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзя літаратурнай дзейнасці. Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору». Więcej »
Творы народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага майстра роднага слова Янкі Брыля, якія ўключаны ў гэты зборнік, выдаваліся раней. Яны знайшлі ў чытачоў шырокі водгук своеасаблівай аўтарскай адметнасцю, душэунай дабрынёй і мудрасцю. Więcej »
У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар. Więcej »
У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачо... Więcej »