Веткаўскі музей народнай творчасці

Веткаўскі музей народнай творчасці

Альбом

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 1994

Redaktor: Нячаева Г., Лявонцьева С., Шкляроў Ф.

Wydawca: Беларусь

Wymiary: 166 с., іл., 30 см

ISBN: 5-338-00283-3

Kategoria: Etnografia; Historia; Kultura; Turystyka

Copyright © 1994 by Нячаева Г., Лявонцьева С., Шкляроў Ф.

Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: BTH — [2271]; EEDC — [3825]

UKD: [39(=826)+008]:069(476.2-21 Ветка)

Сёння Веткаўскі музей народнай творчасці стаў унікальным захавальнікам духоўных і мастацкіх скарбаў земляў, якія найбольш пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы. Большасць вёсак, дзе жылі стараабрадцы і адкуль прыйшлі ў музей творы, ужо не існуе. Гэтая сумная акалічнасць датычыцца не толькі стараверскіх "слабод". На карце раёна з 1986 года зніклі сорак населеных пунктаў. Своеасаблівае эстэтычнае асяроддзе, у якім развівалася пасадская культура Веткі, уплывала і на буйны цэнтр народнай творчасці гэтага рэгіёна - Неглюбку. У культуры Неглюбкі яшчэ мацней адчуваюцца элементы язычніцтва. Яны ў павер'ях і паданнях мясцовых жыхароў, у дзействах старажытнага свята, звязанага з культам земляробства -"Ваджэнне і пахаванне Стралы". Наяўнасць элементаў язычніцтва і хрысціянскага культу спрыяла захаванню старадаўняй арнаментыкі. У ткацтве і вышыўцы сустракаюцца знакі "ўзаранага і засеянага поля", "нябесных свяцілаў", "дрэва жыцця", "вады". Неглюбскія майстрыхі сёння паказваюць у арнаментах "неба і зямлю".

Katalog: BTH | EEDC

Tylko w bibliotece Białoruskiego Towarzystwa Historycznego (egzemplarz papierowy)
Tylko w bibliotece Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego (egzemplarz papierowy)

Warto przeczytać:

Нячаева Г. Р., Лявонцьева С. І., Веткаўскі музей народнай творчасці

Веткаўскі музей народнай творчасці

Нячаева Г. Р., Лявонцьева С. І.

Непадалёку ад абласнога цэнтра — Гомеля знаходзіцца невялікі гарадок Ветка, у якім да нашых дзён захаваліся старадаўнія народныя традыцыі і своеасаблівае мастацтва. Каб пазнаёміцца з культурай гэтага рэгіёна сучаснай Беларусі, трэба звярнуцца да яго незвычайнага гістарычнага мінулага. Więcej »