Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2010-07
Wydawca: Праваабарончы цэнтр Вясна
Copyright © 2010 by Праваабарончы Цэнтр Вясна
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Поўны ідыятызм...Сімвалічны бой падушкамі скончыўся арыштамі. 15 ліпеня моладзь правяла бой падушкамі ў гонар 600-х угодкаў Грунвальду. Бой адбыўся побач з Нацыянальнай бібліятэкай з удзелам тых юнакоў і дзяўчат, якіх міліцыянты ня здолелі зьмясьціць у некалькі міліцэйскіх аўтобусаў. У 18.00 каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе толькі праз гадзіну павінна была прайсьці акцыя, стаялі тры аўтобусы з супрацоўнікамі АМАПу. Вакол бібліятэкі дзяжурылі вялікая колькасьць супрацоўнікаў міліцыі і амапаўцаў у цывільным. Былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Як толькі побач з бібліятэкай зьяўляліся маладыя людзі з падушкамі, да іх адразу ж падыходзілі амапаўцы і вялі ў аўтобус. У многіх мінакоў абшуквалі заплечнікі. АМАП дзяжурыў ля Нацыянальнай бібліятэкі на працягу некалькіх гадзінаў. Усяго былі затрыманыя 70 чалавек.Поўны ідыятызм...Сімвалічны бой падушкамі скончыўся арыштамі"Я гэтага не чакаў, гэта поўны ідыятызм. Да гэтага моманту людзі, якія ўсё гэта робяць, былі ўзроўню станцыянару псіханеўралагічнага дыспансера, але зараз іх трэба зьмясьціць у пакой з войлачнымі сьценамі", – пракаментаваў тое, што адбылося, адзін з арганізатараў акцыі Андрэй Кім.Самога Андрэя Кіма пазьней таксама затрымалі. Калі шараговыя ўдзельнікі акцыі былі праз некалькі гадзінаў вызваленыя, то моладзевага лідэра прыцягнуць да адказнасьці як арганізатара. Ноч Кім правёў у Першамайскім РУУС Менску.16 ліпеня суд Першамайскага раёну Менску аштрафаваў грамадзкага актывіста Андрэя Кіма на 17 500 рублёў.
Партрэт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна", быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі г. Парыжа ў пятніцу 11 траўня. Такім сімвалічным чынам французская сталіца далучыла свой голас да кампаніі за вызваленьне знакамітага беларускага праваабаронцы. Więcej »
Сваякі Улада Кавалёва атрымалі паведамленьне з Вярхоўнага суда, адпраўленае 16-га сакавіка, аб тым, што прысуд прыведзены ў выкананьне. Даведку пра тое, што прысуд прыведзены ў выкананьне, даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва. Гаварыць яна ня можа – толькі плача. "Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд... ад 16.03 ліст... што прысуд прыведзены да выкананьня... Мама ... Więcej »
Вядомага праваабаронцу Валера Шчукіна з-за адмовы аддзелу па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС у рэгістрацыі фактычна пазбаўляюць пенсіі і крыніцы існаваньня. Згодна з новымі папраўкамі ў закон, атрымліваць пенсію трэба будзе па месцы рэгістрацыі. А ў Валера Шчукіна рэгістрацыі няма, дзевяцьгод таму яго незаконна выпісалі на вуліцу. За перыяд паўгадавой цяжбы ў судах Валер Шчукін дайшоў 19 сьнежня 2011 году да Вярхоўнага суда. ... Więcej »
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня. Еўрапейскія дэпутаты заклікалі беларускі рэжым памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных на сьмерць за тэракт у менскім метро, ды правесьці "поўнае, справядлівае і бесстароньняе расьследаваньне" выбуху ў метро. Więcej »
Менскі гарадзкі суд 24 студзеня разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прысуд, вынесены яму два месяцы таму судом Першамайскага раёну сталіцы. Бяляцкага ў суд не прывезьлі. Зала паседжаньня была запоўненая практычна ўся. Акрамя сваякоў Бяляцкага, было шмат журналістаў, грамадзкіх актывістаў, замежных дыпламатаў. Фотакарэспандэнтам забаранілі весьці здымкі. Więcej »
63-я гадавіна абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, што адзначалася 10 сьнежня Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў, названая неардынарным для правоў чалавека годам. "Гэты год быў не падобны да іншых з пункту гледжаньня абароны правоў чалавека. Ніколі раней праваабарончая дзейнасьць не была такой актуальнай і важнай. І, дзякуючы яднальнай і мабілізуючай сіле сацыяльных сетак, у змагароў за правы чалавека ператварыліся самыя звы... Więcej »
30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Намесьнік Генеральнага пракурора Аляксей Стук папрасіў пакараць Кавалёва і Канавалава выключнай мерай. Дзяржабвінаваўца палічыў віну абвінавачаных даказанай цалкам. Каля 50 тысячаў карыстальнікаў інтэрнэту падпісалі петыцыю за тое, каб не караць сьмерцю падазраваных у выбухах. У залю суда не пусьцілі фота- і відэа... Więcej »
Ганаровы госьць ня можа прысутнічаць... Гэтая думка праходзіла рэфрэнам падчас уручэньня дацкім выданьнем Politiken прэміі свабоды (Politiken Freedom Prize) Алесю Бяляцкаму і Праваабарончаму цэнтру "Вясна", які ён ўзначальвае. Прысутнасьць лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Капенгагене 14 лістапада, была сімвалічнай – у зале вісеў постэр з яго графічнай выявай. Ад імя "Вясны" прэмію атрымаў намесьнік кіраўніка праваабаронч... Więcej »
"З вялікім непакоем мы прымаем да ведама зацьверджаны ў беларускім парламенце праект паправак да закону аб грамадзкіх арганізацыях, нацэлены на міжнародную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазіцыі", – заявіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Яна адзначыла, што новы законапраект "мае на ўвазе далейшае ўзмацненьне жорсткасьці абмежава... Więcej »
15 верасьня Еўрапарламент у Страсбургу прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і іншых палітзьняволеных ды асудзіў рэпрэсіі супрацьапазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У дакуменце выказваецца глыбокая заклапочанасьць пагаршэньнем становішча з правамі чалавека ў Беларусі, "лішнім доказам чаго – арышт кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" А. Бяляцкага". У рэзалюцыі падкрэс... Więcej »