![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 1992
Wydawca: Мастацкая літаратура
Wydawnictwo/ drukarnia: Мастацкая літаратура
Wymiary: 79 с., 17 см
ISBN: 5-340-00967-Х
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 1992 by Алесь Чобат
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
У Гародні адраджэнцкі рух адметны тым, што яго вызначаюць заводскія інжынеры, якія не падводзяць жыццё пад тэарэтычныя абстракцыі, адчуваюць яго на ўласнай скуры, бо за кожным — змена, цэх, канструктарскае бюро. Пакаленне трыццацігадовых,— у літаратуры яны чамусьці лічацца маладымі,— здолела супрацьстаяць брэжнеўшчыне, не дало сябе апрануць у бясколерную стандартную уніформу. Алесь Чобат быў нязручны для начальства сваёй нестандартнасцю. На заводзе аўтамагнітолаў і «Азоце» далей працуюць зробленыя па яго праектах прэсформы, але аўтар быў вымушаны пайсці ў свет. Апошняе звальненне прама звязанае з першым мітынгам БНФ у Гародні 26 лістапада 1989 года, які паспяхова правёў Алесь. Зборнік «Год» — гэта імпульс неспакойнага часу, усяго няўтульнага жыцця непадкупнага пакалення, якое нібыта нікому не патрэбна, але якое на попеле ўсіх чалавечых вартасцей не ўпала і знайшло сілы застацца людзьмі, а таму патрэбнае ўсім. (Д. Бічэль-Загнетава, «Але заўжды патрэбна будзе воля...», фрагмэнт)
Зборнік паэзіі адметнага айчыннага паэта выходзіць да 50-годдзя творцы на складкі-ахвяраванні сучаснікаў. Прагу волі, як і прагу нараджэння вольнага таленавітага слова, нельга ні адмяніць дэкрэтам, ні разбіць неўладкаваным бытам у Айчыне. Więcej »
„Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў. Гэта кніжка не для вучняў і студэнтаў, але для інтэлігентных людзей, якія маюць у сабе неабходны... Więcej »
„Tutejszaja saha” jest zbiorkiem wierszy urodzonego w miasteczku Skidziel grodzieńskiego poety Alesia Czobata. Motywy historyczne i religijne są tu ciasno splecione ze współczesnością. Aleś Czobat ze swej wiedzy historycznej, wiary i analizy współczesności tworzy syntezę, która nie będzie obojętna dla przyzwoitego człowieka. Wiersze wyrażają tęsknotę za tym, co odeszło, poczucie bylejakości i schematyczności dnia dzisiejszego, ale takż... Więcej »
У сваім другім зборніку вершаў «Новая Галілея» Алесь Чобат спрабуе прайсці па гістарычнаму шляху беларускага народа і краю — ад нябыту і заняпаду да цяперашняга абуджэння. Псіхалагічны аналіз спалучаецца з бытавымі замалёўкамі мінуўшчыны і сучаснасці, асабліва з жыцця роднага аўтару Нёманскага краю. У знешне стрыманых вершах ёсць глыбокае пачуццё, любоў, боль, драматызм, мужнасць. Кніга, укладзеная строга тэматычна, чытаецца як адзін тв... Więcej »