Месца выхаду: Смаленск, Гродна
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Ількевіч Мікалай
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Годы
Памеры: 134с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2000 by Алесь Чобат, Годы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [382], [707]
УДК: 882.6-1
Дадатковая даведка: Спонсар выдапня: Цэнтр Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь
Тутэйшая сага зборнік вершаў гарадзенскага паэта Аеся Чобата, які надазіўся ў мястэчку Скідзель. Гістарычныя і рэлігійныя матывы цесна пераплеценыя з сучаснасьцю. Алесь Чобат праз свае гістарычныя веды, веру і аналіз сучаснаці стварае сынтэз, які не пакіне абыякавым сумленнага чалавека. У вершах адчуваецца туга па страчаным, адчуваньне абыякавасмьці і наканаванасьці сёньняшняга дня, але і надзея на тое, што ня ўсё страчана. Сам Алесь Чобат пачынаў працу як тэхнічны канструктар, аднак творчыя пачаткі далі свой плён і закаласіліся ўраджаем зборнікаў вершаў і эсэ якія пабачылі сьвет. Кнігі паэзіі, эсэ “Зямля Сьвятога Лукі” і Легенда пра чатырох мушкецёраў”, хронікі, біяграфіі, артыкулы і апавяданьні на актуальныя тэмы сучаснасьці і гісторыі Беларусі даробак аўтара, цяпер яшчэ дадае ён і гэтую нізку вершаў, названую гістарычна Сагай, але ўсё ж не скандынаўскай, а тутэйшай. (З.К.)
Беларускія аўтары: Чобат Алесь
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Зборнік паэзіі адметнага айчыннага паэта выходзіць да 50-годдзя творцы на складкі-ахвяраванні сучаснікаў. Прагу волі, як і прагу нараджэння вольнага таленавітага слова, нельга ні адмяніць дэкрэтам, ні разбіць неўладкаваным бытам у Айчыне. Болей »
„Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў. Гэта кніжка не для вучняў і студэнтаў, але для інтэлігентных людзей, якія маюць у сабе неабходны... Болей »
У сваім другім зборніку вершаў «Новая Галілея» Алесь Чобат спрабуе прайсці па гістарычнаму шляху беларускага народа і краю — ад нябыту і заняпаду да цяперашняга абуджэння. Псіхалагічны аналіз спалучаецца з бытавымі замалёўкамі мінуўшчыны і сучаснасці, асабліва з жыцця роднага аўтару Нёманскага краю. У знешне стрыманых вершах ёсць глыбокае пачуццё, любоў, боль, драматызм, мужнасць. Кніга, укладзеная строга тэматычна, чытаецца як адзін тв... Болей »
У Гародні адраджэнцкі рух адметны тым, што яго вызначаюць заводскія інжынеры, якія не падводзяць жыццё пад тэарэтычныя абстракцыі, адчуваюць яго на ўласнай скуры, бо за кожным — змена, цэх, канструктарскае бюро. Пакаленне трыццацігадовых,— у літаратуры яны чамусьці лічацца маладымі,— здолела супрацьстаяць брэжнеўшчыне, не дало сябе апрануць у бясколерную стандартную уніформу. Алесь Чобат быў нязручны для начальства сваёй нестандартнасцю... Болей »