Сасна Рыгор

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1939 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Рыгор Сасна. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Багдановіч Ірына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ірына Багдановіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Знак Максім, Зэкамерон

Зэкамерон

Вершы, гктаркі

Знак Максім

Publication Place: Беласток

Publication Date: 2022

Editor: Нядбай Таццяна - укл., Цісевіч Марта, Мярэжка Алеся

Translator: Качуня Ігар

Graphics Design: Міхневіч Уладзімер

Publisher: Полацкія лабірынты

Sizes: 272 с.

ISBN: 978-83-67471-01-5

Category: Belles-Lettres; Politics; Human Rights; Society; Sources

Copyright © 2024 by Максім Знак, Ігар Качуня - пераклад на беларускую мову, Pan Р., Полацкія лабірынты - выданне

Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)

Supplementary Data: Дзякуем за спрыянне і дапамогу з гэтым выданнем ПЭНу Нідэрландаў, а таксама Фонду культуры і адукацыі Алы Орса-Рамана. Асобная падзяка - серыі «Беларуская турэмная літаратура» і яе рэдактарцы Алене Лапцёнак.

Гэтая кніга - голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. На пачатак траўня 2024-га ні сям’я, ні адвакат не маюць ніякай інфармацыі пра Максіма ўжо больш за 450 дзён. У міжнародным праве такое ўтрыманне кваліфікуецца як катаванне і называецца тэрмінам «інкамунікада». У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў яно стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі - адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Частка твораў публікуецца ўпершыню. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілудуху і твор-чую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур’ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае. I - насуперак абставінам - чытач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.

Only in the library of the private person in Belastok (hardcopy)

Worth reading:

Знак Максім, Зэкамерон

Зэкамерон

Дакументальны раман

Знак Максім

«Зэкамерон» — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Як і героі несмяротнага твора Джавані Бакача, да якога адсылае як назва, так і форма «Зэкамерона», героі гэтай кнігі стараюцца з гумарам ставіцца да няпростых умоў, у якіх знаходзяцца, і шукаць пазітыў у малых рэчах наваг тады, калі за мурамі іх камер лютуе «чума». Хоць, у адрозненне ад геро... More »