Publication Place: Беласток
Publication Date: 2023
Editor: Лукша Міра, Lapinskienė Alma
Translator: Lapinskienė Alma, Śnieżko Aleksander
Graphics Design: Koplewski Stanisław
Publisher: Agencja Wydawnicza Ekopress
Sizes: 128 с.
ISBN: 978-83-67471-20-6
Category: Belles-Lettres; Translations
Copyright © 2023 by Wanda Martinsz dusz Reisz
Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)
Supplementary Data: На вокладцы выкарыстана карціна Кястаса Умбрасаса (Kęstas Umbrasas) з калекцыі Ванды Марцінш душ Рэйш. Андрэй Паскробка - праект вакладкі
Гэта кніга – падарунак старажытнай і вечнамаладой Вільні да яе 700-годдзя ад нас, віленчукоў: беларусаў, літоўцаў, палякаў. Ідэя гэтага трохмоўнага паэтычнага зборніка належыла Альме Лапінскене – доктарцы гуманітарных навук, якая на працягу 40 гадоў з’яўляецца нястомнай перакладніцай з беларускай мовы на літоўскую і карпатлівай руплівіцай на ніве беларуска-літоўскіх сувязяў. Як пяру належаць і цудоўныя пераклады маіх вершаў на літоўскую мову. Вялікі дзякуй табе, дарагая Альма! Не засталіся ўбаку і палякі Вільні – адзін са старэйшых і найбольш вядомых паэтаў Віленшчыны Аляксандр Снежка не толькі элегантна і творча пераклаў вершы з беларускай мовы на польскую, але і дапамог з практычнымі пытаннямі афармлення і выдання зборніка. Нізкі паклон і шчырая падзяка за гэта, пан Аляксандр! Лёс Вільні за гэтыя 700 гадоў ніколі не быў простым і лёгкім – раз-пораз над ёй збіраліся хмары, бліскалі маланкі, грымеў гром, лютавалі завеі. Але пакуль мы, віленчукі, трымаемся разам – нас не зламіць!
Паэзія Ванды Марцінш душ Рэйш дужа рэдкая, анамальная з’ява. Свае вершы Ванда Марцінш праз усё жыццё пісала “ў стол”, “для сябе”, “для душы”, пісала, арыентуючыся хіба на беларускую й замежную класіку. І гэтая “ізаляцыя” толькі пайшла ёй на карысць. Калі я ўпершыню прачытаў творы паэткі, мне здалося, што я чытаю нейкую “прапушчаную” старонку беларускай класікі. Здзівіла некранутая свежасць вершаў, жыццярадаснае, такое рэдкае ў наш час, ... More »