Пятровіч Барыс

Барыс Пятровіч (cапраўднае імя Барыс Сачанка) прыйшоў у гэты сьвет 17 ліпеня 1959 году. Памёр увечары 1 верасьня 1970-га, каб ранкам наступнага дня зноў нарадзіцца і жыць... У кастрычніку 2002 году сышоў з часопісу "Полымя", каб налета ў верасьні заснаваць часопіс "Дзеяслоў" і жыць вольна... У перапынках між гэтым скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у савецкіх і беларускіх выданьнях, выдаў некалькі кніг прозы.

Галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў»

Барыс Пятровіч пра “Дзеяслоў”: “Ня думаў, што давядзецца так надоўга затрымацца на гэтым полі. Думаў: ну сапраўды, вось ёсьць цудоўная ідэя, ёсьць хлопцы – чаму б нам не паспрабаваць зрабіць пару-тройку, як вы кажаце, нумароў, не засьведчыць тое, што і мы нешта можам, што мы не скарыліся. Холдынгавая ідэя ад пачатку была заганная, і думалася, што, можа быць, апамятаюцца тыя людзі, якія ўтварылі гэты холдынг. Я вось згадваю дахолдынгавыя часы: цэнзура была, але цэнзура пасьля выхаду часопісу. Сьмеласьць выданьня шмат у чым залежала ад пазыцыі галоўнага рэдактара – мог ён сабе дазволіць друкаваць Быкава ці іншых аўтараў, на той час забароненых, ці ня мог. А ўжо потым, калі выйдзе нумар, яго выклічуць некуды на дыван і будуць разьбірацца. Але гэта будзе потым, і гэта будзе ведаць адзін ён, наколькі цяжка ў гэтай сытуацыі працаваць. А для чытачоў самае важнае будзе тое, што ёсьць нумар, ёсьць тэксты. Такім чынам мы і працавалі ў дзяржаўных часопісах да 2002 году.

Верылася, што гэтая сытуацыя можа вярнуцца. Але іншыя людзі, якія стваралі холдынг, думалі іначай. Таму нам давялося рэгістраваць незалежны “Дзеяслоў”, што было вельмі няпроста. Мы паставілі перад сабой мэту быць выданьнем сур’ёзным, а сур’ёзнае выданьне мае на ўвазе найперш пэрыядычнасьць. Сказаўшы А, трэба казаць Б, В – і так да канца алфавіту. Карацей, гэтая справа нас зацягнула ў сябе, і мы вось так, не агледзеўшыся нават, і прайшлі гэтыя гады на адным дыханьні.

Адным з нашых галоўных прынцыпаў, калі мы пачыналі ствараць часопіс, быў той, што мы павінны даць альтэрнатыўную недзяржаўную трыбуну маладым літаратарам. Каб у іх быў выбар: несьці свае творы ў падцэнзурныя выданьні альбо ў незалежныя. І таму зь першых нумароў мы пачалі друкаваць творы маладых у рубрыцы “Дэбют”. Прычым друкуем абсалютных дэбютантаў, тых, хто сапраўды ўпершыню адважыўся паказаць свае творы шырокаму чытачу. Такіх дэбютантаў у нас за гэтыя гады больш за пяцьдзесят. Як яны даведваюцца пра часопіс? Дзякуй Богу, цяпер ёсьць інтэрнэт, а ў інтэрнэце ёсьць “Дзеяслоў”.

Барыс Пятровіч у 2009 годзе быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй Гліняны Вялес за кнігу Жыць не страшна.

 

Пятровіч Барыс :: Выданьні

mp3
Пятровіч Барыс, Пуцявіна

Пуцявіна

Аповесць

Пятровіч Барыс

Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі... Болей »


mp3
Пятровіч Барыс, Пуціна

Пуціна

Аповесць

Пятровіч Барыс

Аповесьць «Пуціна» Барыса Пятровіча – гэта захапляльнае падарожжа студэнта-журналіста на экзатычныя для беларусаў (і еўрапейцаў увогуле) Сахалін ды Курылы ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Плынь сьвядомасьці, паводле якой аповесьць напісана адным сказам і без асноўнага знаку прыпынку - кропкі, дазваляе аўтару свабодна рэфлексаваць наконт ідэнтычнасьці беларусаў у сьвеце ў параўнаньні з японцамі, шведамі, расейцамі і ныраць у глы... Болей »


Ад жыцця прачнуцца...

Фрэскі розных гадоў

Пятровіч Барыс

Фрэскі – кароткая проза Барыса Пятровіча, своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў храме на тынкоўцы – пакуль яна не засохла… Болей »


mp3
Пятровіч Барыс, Стах

Стах

аповесць

Пятровіч Барыс

Трыпціх "Стах", напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне "чорнага чалавек... Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Цнота на потым

Цнота на потым

Аповесць з аповедаў спецкара

Пятровіч Барыс

Ніколі не думаў, што жыццё маё мне некалі спатрэбіцца, што буду апісваць пражытае і бачанае мною. Хоць большасць пісьменнікаў толькі гэтым і займаюцца. Жыццё маё мне здавалася нецікавым, беcпадзейным, пустым, аднастайным... Гэтаксама і праца, незважаючы на тое, што быў я журналістам, а значыць, увесь час – каля і між людзей. Мажліва, у адрозненне ад іншых, я занадта крытычна ці занадта патрабавальна ставіўся да пражытага, калі не бачыў ... Болей »


mp3
Пятровіч Барыс, Спачатку была цемра

Спачатку была цемра

Аповесць

Пятровіч Барыс

Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі. Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Ісці і не баяцца

Ісці і не баяцца

Нататкі з нататнічкаў

Пятровіч Барыс

Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шкля­рэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка. Люблю лёгкасць і прыгажосць прозы паэтаў. Кажу часта, што лепшае, што ёсць у лепшай жа прозе – ад паэзіі. Але Някляеву ўдаецца быць у паэзіі – паэтам, а ў прозе – празаікам. Рэдкая яка... Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

З нізкі „Спецкар”

Пятровіч Барыс

Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў працы ён так ні разу сюды і не дабраўся. Гадоў пяцьдзясят таму з усёй вялізнай краіны і з бліжэйшых вёсак хлопцы і дзяўчаты з’ехаліся ў невялікае тады мястэчка на камсамольскую... Болей »


mp3
Пятровіч Барыс, Наіўны дэтэктыў

Наіўны дэтэктыў

Аповесць

Пятровіч Барыс

Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Аповесьць

Пятровіч Барыс

...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду. Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шч... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя

Пятровіч Барыс :: Іншыя выданьні

Уручэньне літаратурнага Вялеса Барысу Пятровічу (0)

25-01-2009, 18:14

У Міжнародны дзень паэзіі, 21 сакавіка ў Полацку адбылося ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Прэмію за лепшую кнігу мінулага году “Жыць ня страшна” атрымаў Барыс Пятровіч. Урачыстасць (...) Болей »

< Previous 1 Next >