Эспіноса Анхела

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анхела Эспіноса.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Вешторт Алена

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алена Вешторт.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Галубок Уладзіслаў, Сярмяжнік

Сярмяжнік

Галубок Уладзіслаў

Publication Date: 2021-04-12

Publisher: Будзьма Беларусамі!

Book Series: Словы мацней

Sizes: 00:02:06

Category: Video

Copyright © 2021 by Будзьма Беларусамі!

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Чытае Наталля Жукава

Уладзіслаў Галубок (1882-1937) нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Унук паўстанца 1863 года. У Менску ім былі напісаныя першыя апавяданні (выдадзеныя ў Пецярбурзе), тут жа нямала працаваў ён, ствараючы беларускамоўнае асяроддзе, у тым ліку бываў у Таварыстве помачы ахвярам вайны, клубе «Беларуская хатка». З 1917 года і да самай смерці праца яго найбольш была звязаная з тэатрам: напісаннем п’ес, акцёрскай, рэжысёрскай, дэкаратарскай дзейнасцю. Ён разам з усёй сям’ёй працаваў ў Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі. У 1920-я Галубок цалкам паглынуты стварэннем і працай у вандроўным тэатры. Фактычна ўсе раёны і сельсаветы, мястэчкі і вёскі Беларусі пабачылі беларускія спектаклі дзякуючы Уладзіславу Галубку. Гэта адзіны ў гісторыі беларускага тэатру падобны выпадак. У 1928 годзе Галубок атрымлівае званне першага народнага артыста Беларусі. Як і шмат хто, у 1930-я драматург і тэатральны дзеяч пад ціскам рэпрэсій пераходзіць на прасавецкія пазіцыі. Яго пераводзяць у Гомель, дзе трупа вандроўнага тэатра ператвараецца ў БДТ-3. Аднак і тут ціск працягваецца. У 1937-м — арышт, канфіскацыя архіву, катаванні і смерць у засценках НКУС.


Worth reading:

Галубок Уладзіслаў, Сын вёскі

Сын вёскі

Апавяданне

Галубок Уладзіслаў

Адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20–30-х гадоў ХХ ст., драматург, паэт, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб) нарадзіўся 3 (15) мая 1882 года ў сям’і рабочага-чыгуначніка (станцыя Лясная каля Баранавічаў). У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся на працу ў дэпо. Уладзіслаў скончыў царкоўнапрыходскую школу, вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Рана зазнаў нястачы, калі т... More »


Галубок Уладзіслаў, Творы

Творы

Драматургія. Паэзія. Проза. Публістыка

Галубок Уладзіслаў

У гэтым выданні ўпершыню найбольш поўна прадстаўлена творчая спадчына вядомага дзеяча беларускай культуры, першага народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. Кнігу складаюць драматычныя творы, апавяданні, вершы, публіцыстычныя артыкулы. Выданне прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння пісьмен-ніка. More »