Translator: Бутэвіч Анатоль
Category: Belles-Lettres; Translations
Copyright © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Анатоль Бутэвіч - пераклад; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Эліза Ажэшка, Дзіўная гісторыя. Навэла. Пераклад з польскай і прадмова Анатоля Бутэвіча.; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (117) 2022; с. 160-178
За вокнамі стаяла чорная лістападаўская ноч, якая стагнала то ўздымным, то ападаючым шумам ветру. У прасторным пакоі, поўным кніг і карцін, панавала цішыня, закранутыя далёкім святлом лямпы цьмяна паблісквала пазалота на кніжках і рамы карцін на сценах. Наша размова, усё больш ціхая, пераходзіла ад рэчаў звычайных і паўсядзённых да тых, якія звычайна спачываюць на дне памяці бяссонна, але маўкліва, і прамаўляюць іх толькі ў святы даверлівай расчуленасці. Высокая, танклявая, сівеючая, са слядамі яшчэ нядаўняй прыгажосці на аплаткавым твары, яна сядзела каля мяне з апушчанай галавой. У яе глыбокіх вачах назаўсёды адбіўся водбліск вялікай журбы. Калі гаварыла, яе тонкія губы станавіліся падобнымі на дрыготкія пялёсткі бляклай ад спякоты ружы. (фрагмент)
Catalog: Kamunikat.org
Раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка» ў ХІХ стагоддзі быў названы «кавалкамі сказаў, налепленых адзін на адзін», з прымітыўным стылем, які «ледзь адпавядае мастацкаму твору». У ХХ стагоддзі, ужо пасля смерці пісьменніцы, пра яго напісалі як пра «самы глыбокі, самы мудры і самы кранальны яе раман». Што можна сказаць пра гэты твор ў ХХІ стагоддзі? Вы знойдзеце тут кнігу ў кнізе: Святлана Воцінава дадала даследаванне акалічнасцей напісання, перакл... More »
Добра, што апошнім часам з’яўляецца ўсё больш ахвотнікаў доказным чынам прадставіць сённяшняму пакаленню, асабліва маладым, нашу даўнюю і не вельмі даўнюю гісторыю. Добра, што ў гэтым жа ракурсе часта разглядаюцца і творы мастацтва, літаратурныя творы. Бо, як на маё меркаванне, мы ўсё яшчэ не можам пахваліцца, што добра прааналізавалі, вывучылі, асэнсавалі, зразумелі напісанае нашымі папярэднікамі. Асабліва тымі, хто пісаў не толькі па-... More »
Сёлета спаўняецца 155 гадоў з часу паўстання 1863 года. І нам не шкодзіла б не толькі кваліфікавана і глыбока вывучыць усе абставіны паўстання, але і больш грунтоўна выдаць у скандэнсаваным выглядзе ўсё, што датычыць гэтай значнай для нашай гісторыі падзеі. Бо, як ні дзіўна, усё яшчэ часам чуюцца нараканні на занадта высокую ацэнку самога паўстання і дзейнасці паўстанцаў менавіта на нашых землях. Але ж калі мы павыкідаем усё тое, што не... More »
Жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (1841-1910) цесна звязаны з Беларуссю. Яна жыла спачатку ў ваколіцах Гродна, а пасля ў самім горадзе, дзе знаходзіцца яе дом-музей. У час паўстання 1863 года была сувязной паўстанцкага атрада, асабіста знаёма з Ф. Багушэвічам. Водгулле паўстання адчуваецца і ў рамане “Над Нёманам”, напісаным у 1887 годзе ў Гродне. У ім узняты вострыя праблемы, якія не страцілі актуальнасці і сёння, -- уменне чалавека жыць... More »
Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы, ураджэнкі Гродзеншчыны, Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці. апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы на беларускую мову перакладзены адмыслова для гэтага выдання. Гэта дванаццаты том «Беларускага кнігазбору». More »
У знанай нашай зямлячкі, пісьменніцы Элізы Ажэшкі, ёсць творы, у якіх яна звяртаецца да паўстання 1863 года, згадвае падзеі, якія адбываліся тады на нашых землях. Не абмінае яна гэтай тэмы і ў сваім вядомым рамане “Над Нёманам”. Хоць і прыцішана, закамуфлявана, бо ў яе час публічна захапляцца паўстанцамі было небяспечна: царскія ўлады не віталі гэткай цікаўнасці, аднак Ажэшка не магла ні забыцца, ні абмінуць тыя гераічныя і трагічныя сп... More »