Раткевіч Аляксандр, Невядомая гісторыя майго краю

Невядомая гісторыя майго краю

Раткевіч Аляксандр

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2018

Sizes: 196 с.

Category: History

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Расповеды старажылаў пра нялёгкі і ў большасці сваёй трагічны лёс кожны раз мяне хвалявалі да глыбіні душы. Пра жыццё беларусаў (асабліва «заходнікаў») пры царскай Расеі, за польскім часам ды і пасляваенным бальшавіцкім «вызваленні». Трагічны час Другой сусветнай вайны, якая забрала траціну беларускага насельніцтва, заўжды аддаваўся болем ў сэрцы. Збіраючы гістарычныя звесткі мінулага стагоддзя, іншы раз даводзілася нават шкадаваць, што сваімі пытаннямі прымушаў старых сваіх землякоў зноў і зноў у думках вяртацца да трагічна перажытага імі мінулага. Але цяпер сведкі таго часу пасмялелі і амаль без боязі распавядаюць пра ўсё, што не так даўно было ў поўнай забароне. Распавядаюць з надзеяй на тое, што ў рэшце рэшт пра іх складаны і нялёгкі жыццёвы лёс даведаюцца іншыя. Што, нарэшце, будуць абнародаваныя і несправядліва выкрасленыя з памяці імёны загінулых іх родных і блізкіх, частку якіх ужо атрымалася вярнуць з забыцця. (Ад Аўтара)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

pdf
Раткевіч Аляксандр, Праз смерць i пакуты

Праз смерць i пакуты

Раткевіч Аляксандр

Другая сусветная вайна для мяне вельмі балючая тэма. І пагэтаму ў чарговы раз хочацца нагадаць нашым нашчадкам, што вайна — гэта не толькі ўзнагароды, ордэны, медалі ды зоркі герояў, а яшчэ шматмільённыя чалавечыя страты, вайна – гэта зруйнаваныя гарады і мястэчкі, холад і голад, нявінна пралітая кроў і смерць ні ў чым непавінных жанчын, старых, юнакоў і немаўлят. Патрэбна, каб наша моладзь ведала і памятала пра тых, каму мы абавязаны с... More »


pdf
Раткевіч Аляксандр, Па другі бок мяжы

Па другі бок мяжы

Раткевіч Аляксандр

У гэтай кнізе апісваецца гісторыя, невядомая шырокаму колу грамадства, Лагойшчыны і Вілейшчыны. Падзеі, якія адбываліся ў нашых мясцінах, ніколі не ўключаліся ў школьную праграму навучання. Не публікаваліся ў сродках масавай інфармацыі, таму што ўтрымліваюць не вельмі прыемныя гістарычныя звесткі, якія не адпавядаюць мінулай ды і сённяшняй дзяржаўнай ідэялогіі. Як бы там ні было, гісторыя заўжды застаецца гісторыяй, кожны намагаецца сха... More »