Другая сусветная вайна для мяне вельмі балючая тэма. І пагэтаму ў чарговы раз хочацца нагадаць нашым нашчадкам, што вайна — гэта не толькі ўзнагароды, ордэны, медалі ды зоркі герояў, а яшчэ шматмільённыя чалавечыя страты, вайна – гэта зруйнаваныя гарады і мястэчкі, холад і голад, нявінна пралітая кроў і смерць ні ў чым непавінных жанчын, старых, юнакоў і немаўлят. Патрэбна, каб наша моладзь ведала і памятала пра тых, каму мы абавязаны сённяшнім мірным і блакітным небам над галавой. Пагэтаму прапаноўваю вашай увазе кнігу, у якой хачу расказаць з чым сутыкнуліся і праз якія пакуты ваеннага ліхалецця прайшлі нашы землякі ў мінулым стагоддзі. А спачатку, пакуль пойдзе дэталёвая гаворка пра патрыётаў і абаронцаў нашай бацькаўшчыны, хачу нагадаць, у якіх маляўнічых беларускіх мясцінах яны нарадзіліся і чым знакамітыя гэтыя мясціны ўсяму свету (Ад аўтара).
Беларускія аўтары: Раткевіч Аляксандр
Каталёг: Kamunikat.org
У гэтай кнізе апісваецца гісторыя, невядомая шырокаму колу грамадства, Лагойшчыны і Вілейшчыны. Падзеі, якія адбываліся ў нашых мясцінах, ніколі не ўключаліся ў школьную праграму навучання. Не публікаваліся ў сродках масавай інфармацыі, таму што ўтрымліваюць не вельмі прыемныя гістарычныя звесткі, якія не адпавядаюць мінулай ды і сённяшняй дзяржаўнай ідэялогіі. Як бы там ні было, гісторыя заўжды застаецца гісторыяй, кожны намагаецца сха... Болей »
Расповеды старажылаў пра нялёгкі і ў большасці сваёй трагічны лёс кожны раз мяне хвалявалі да глыбіні душы. Пра жыццё беларусаў (асабліва «заходнікаў») пры царскай Расеі, за польскім часам ды і пасляваенным бальшавіцкім «вызваленні». Трагічны час Другой сусветнай вайны, якая забрала траціну беларускага насельніцтва, заўжды аддаваўся болем ў сэрцы. Збіраючы гістарычныя звесткі мінулага стагоддзя, іншы раз даводзілася нават шкадаваць, што... Болей »