Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску.
Крыніца: Наша Вера
Ён пераязджаў на чарговую кватэру. З кватэрамі катастрафічна не шанцавала. Заценены дамок прыватнага сектару мяняўся на хрушчоўку ля вакзала, тая – з няўмольнасьцю зьмены пораў году – на пакой у далекаватым “спальным” раёне. З аднаго канца гораду даводзілася перакідвацца ў другі, і сьвет быў відзён то з ніжніх паверхаў, то з самай верхатуры. І ня тое каб гаспадыні трапляліся спрэс ведзьмы, – не. Кожны раз неяк дзіўным чынам псаваліся ад... Болей »
У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы, калі яна вучылася, а пасля жыла і настаўнічала ў Лагойскім раёне — вёсцы Янушкавічы і мястэчку Плешчаніцы. Болей »
Вершы выдатнай беларускай паэтэсы Галіны Каржанеўскай перапоўнены высокімі пачуццямі, глыбокім лірычным настроем і яркай музычнасцю. Менавіта гэта і прыцягнула ўвагу беларускага кампазітара-песенніка Міколы Яцкова, які пачуў і занатаваў мелодыі гэтых непаўторных паэтычных радкоў. Болей »
Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску. Болей »
Роздум пра жыццё i свет, пра сябе ў гэтым свеце, пра глыбіні i складанасці чалавечай душы, пра няпросты шлях да ўдасканалення - вось што складае змест новай кнігі вершаў вядомай паэткі. Болей »
Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага на сцэнах аматарскіх і прафесійных тэатраў. Кніга адрасавана лялечным і драматычным самадзейным калектывам устаноў культуры, школ ... Болей »
У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю Болей »
"Асенні мёд" - гэта своеасаблівы дзённік вялікага, неспадзяванага пачуцця. Гэта споведзь даверлівай жаночай душы, якая шмат перажыла і адпакутавала, якая ўмее цаніць імгненні шчасця і навучылася дараваць. Акрамя аднайменнага цыкла кніга Галіны Каржанеўскай змяшчае разделы, складзеныя з ужо друкаваных раней і новых вершаў, якія дапаўняюць яе па змесце і па настроі. Болей »
У гэтую кнігу паэтэса ашчадна адабрала лепшыя вершы са сваіх кніг і шматлікіх часопісных і газетных публікацый. Яе крыху сцішаная лірыка адразу кранае душу чытача абвостраным пачуццём справядлівасці, душэўнай чысцінёй, якая раскрывалася ва ўсепераможным пачуцці кахання, дружбы, чалавечай еднасці. Апошнім часам Г. Каржанеўская спрабуе асэнсаваць як праблемы сённяшняга жыцця, так і вечныя пытанні — аб сэнсе існавання, аб хуткаплыннасці ча... Болей »
Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску. Болей »