Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску.

Крыніца: Наша Вера

 

Каржанеўская Галіна :: Выданьні

pdf
epub
Каржанеўская Галіна, Вечны водгук

Вечны водгук

Вершы і паэма

Каржанеўская Галіна

Лірычная гераіня новай кнігі Галіны Каржанеўскай — наша сучасніца, працаўніца, маці. Яна вылучаецца цэльнасцю характару, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абвостраным пачуццём справядлівасці і душэўнай чысціні. Паэтэса піша пра складанасць чалавечых узаемаадносін, пра хуткаплыннасць часу, пра ўсёпераможнае хараство кахання. Вершам зборніка ўласцівыя лірычная напоўненасць і публіцыстычная завостранасць. Акрамя лірыкі і вершаў баладнага плану ... Болей »


pdf
Каржанеўская Галіна, Жыла-была...

Жыла-была...

Лірыка

Каржанеўская Галіна

У новай кнізе Галіны Каржанеўскай тры раздзелы: «Млечным Шляхам», «Зязюльчыны слёзкі» і «Жывыя аблокі». Ix склалі вершы аб жыцці і творчасці, каханні і мацярынстве, складанасці духоўнага свету сучасніка. Паэтэса сцвярджае высакароднасць чалавечых пачуццяў і ўчынкаў, паўстае супраць усяго, што замінае нам на шля¬ху да будучага. Болей »


pdf
Каржанеўская Галіна, Званы гадоў

Званы гадоў

Зборнік паэзіі

Каржанеўская Галіна

Вершам Галіны Каржанеўскай характэрны мяккі лірызм, знітаванасць лірычнага героя з роднай зямлёй, непрымірымасць да зла. Багаты ўнутраны свет жанчыны-сучасніцы паўстае з нізкі “Год жыцця”, паэм “Слухайце перадачу”, “Субота”. Болей »


pdf
Каржанеўская Галіна, Мой сад

Мой сад

Вершы і паэма

Каржанеўская Галіна

Другую кнігу маладой паэтэсы склалі лірычныя вершы аб чысціні чалавечых адносін, аб прыгажосці роднай зямлі. У канцы кнігі змешчана паэма «Бярозавая калыханка», прысвечаная тэме Айчыннай вайны. Болей »


Каржанеўская Галіна, “Што варта радасці і слёз…”

“Што варта радасці і слёз…”

Біяграфія ў вершах і нарысах

Каржанеўская Галіна

У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы, калі яна вучылася, а пасля жыла і настаўнічала ў Лагойскім раёне — вёсцы Янушкавічы і мястэчку Плешчаніцы.<br /><br /><... Болей »


pdf
Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канц... Болей »


pdf
Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś

У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 101

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

101

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (144) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (144) 2018

У Індыі рыхтуюць тэлевізійны серыял, у якім распавядуць пра даўні канфлікт дравідаў і арыйцаў. Чаканы выпуск серыялу сустрэў і немалое процідзеянне з боку індыйскіх нацыяналістаў. Чаму? Як вядома, дравіды — аўтахтонныя насельнікі цяперашняй Індыі, яны візуальна цямнейшыя, самыя тыповыя — на поўдні Індыі. А арыйцы (гэта навуковае паняцце, Aryans) — тыя, хто прыйшоў пазней, дзесьці чатыры тысячы гадоў таму, яны святлейшыя і іх больш на по... Болей »


pdf
epub
Дзеяслоў, 91

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

91

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »