Publication Place: Мінск
Publication Date: 2021
Publisher: Кнігазбор
Book Series: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; выпуск 126
Sizes: 172 с.
ISBN: 978-985-7227-94-5
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2020 by Галіна Багданава, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне
Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)
„Паляванне на Любаву” Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем галоўная гераіня Любава і ўсе, хто сустракаецца на яе шляху. Фантастыка, паэтычны рэалізм, фантасмагорыя, сатыра, лірыка — усё сплятаецца на старонках гэтага твора, працяг якога піша самое жыццё.
Belarusian Authors: Багданава Галіна
Publishing series: Кнігарня пісьменніка
Publishing series: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў
Catalog: Прыватны кнігазбор
На вакне расквітнеў калючы пузан-кактус. Пэўна ж, многія з вас ведаюць — пяшчотная такая, ружовая, мякка-водарная кветка, якая трымаецца ўсяго нейкія суткі. Яна нагадвае музычны інструмент, а можа, прыслуханае да чароўных гукаў вуха. Рознае яму даводзіцца чуць у чалавечым атачэньні. Вось і вяне. У бабулі маёй, у Вялікім Боры Хойніцкім быў такі, у бацькі, тут, у Мінску, і ў мяне ў хаце таксама. I гэты, Сітніцаў — з Гомельшчыны. Дзіўная р... More »
Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату, як і мы, быў аслеплены сонцам і, да таго ж, быццам аглух. Хаця, здавалася, стагналі, енчылі ад болю нават паныла-блакітныя сцены. — Чаго... More »
У маёй бабулі / Ёсць абрус чароўны. / Падарыў яго ёй / Снегавік галоўны. // Ён па ім рассыпаў / Крохкія сняжынкі. / Па краях наклеіў / Зорачкі-імглінкі. // Разматаў на ніткі / Снежныя клубочкі - / Паляцелі па абрусе / Птушкі-галубочкі. // Потым асцярожна / Зняў узоры з лужын - / Снежныя галубкам / Даў у дзюбы ружы. More »
У апавяданнях, што ўвайшлі ў новы зборнік прозы маладой пісьменніцы Галіны Багданавай, дадзены вострыя, псіхалагічна дакладныя партрэты нашых сучаснікаў. «Дом іхняе мары» — аповесць з жыцця мастацкай, інтэлектуальнай эліты. У цэнтры другой аповесці «Дзевяць месяцаў, дзевяць дзён» трагічны лёс дзвюх маладых жанчын, адна з якіх, ледзь нарадзіўшы, адмаўляецца ад свайго дзіцяці. Усе творы гранічна шчырыя, гучаць як пакутныя споведзі. More »
Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці. More »
Драматычныя акалічнасці лёсу вымушаюць зусім юных i сталых герояў апавяданняў пакутаваць адзіным пытаннем: як, дзеля чаго апяваць i падтрымліваць стваральную сілу кахання i любові, калі парушана ахоўная абалонка жыцця — прырода, культура i, галоўнае, сям'я? Кожны з ix спрабуе знайсці свой адказ. More »