Publication Place: Мінск
Publication Date: 2006
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2006 by Дзеяслоў; Copyright © 2006 by Анатоль Кудравец; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Кудравец Анатоль, Успамін пра шэршня. З дзёньнікаў несучаснага чалавека, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (20) 2006, с. 78-105
Пісьмовы стол стаяў упрытык да вакна, і Віктар Пятровіч убачыў шэршня адразу, як толькі падышоў. Той ляжаў на ніжняй пярэчцы аконнай рамы, уткнуўшыся носам у куток, утвораны перасячэньнем пафарбаванага дрэва і шкла. Нават для шэршняў – некаранаваных цароў мухападобных – то быў занадта вялікі экземпляр. Каб памераў – сантыметраў з пяць, ня меней. Адно было ненатуральна: шумны і грозны ў сваім лётным жыцьці, цяпер ён уяўляў сабой ня болей як наглядную ілюстрацыю да ўрока пра аднаго з прадстаўнікоў незьлічонай арміі насякомых. (фрагмент)
Catalog: Kamunikat.org
Ён зайшоў у маленькі рэдакцыйны пакойчык, як заўсёды, без стуку, рашуча і нечакана. Раптам расчы-няюцца дзьверы, і вось ён — Віктар Карамазаў усёй сваёй мажной постацьцю: ці то дзьверы вузкія, ці сам шырокі. Дзьверы як дзьверы, стандартныя, для ўсіх. Значыць, вінаватыя плечы. Галава ў вянку сівых распатланых валасоў, нібы тое сонейка на скары-нінскіх біблейскіх кніжках. І ўсьмешка на ўвесь рот, дзе даўно ўжо не хапае некалькіх зубоў, ус... More »
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. “Ён сярод нашага брата пісьменьніцкага вызначаўся тым, што надаваў значэньне ня столькі сваёй асобе, колькі непасрэдна сваёй справе. Ён быў пісьменьнік, які любіў ня столькі сябе ў літаратуры, колькі любіў у літаратуры, у сваіх кнігах, у ... More »
У новую кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Кудраўца ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава, Віктара Карамазава, Фёдара Янкоўскага, Алеся Жука, Варлена Бечыка, Уладзіміра Верамейчыка, Яна Скрыгана... More »
"Ката Анюце прынесла пад Новы год цётка Галя — тая, што жыве цераз дарогу, за каналам. Гэта быў звычайны сіямскі кот - беленькі, з цемна-рудымі мецінамі на вушах і хвасце, з чыстымі ўльтрамарынавамі вочкамі." More »
Кнігу выбраных твораў Анатоля Кудраўца складаюць раман «Сачыненне на вольную тэму», аповесць «Раданіца» і апавяданні. Раман, адзначаны ў 1986 годзе Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа, прыйшоўся да душы патрабавальнаму чытачу. Апавяданні пашыраюць гаперэю нацыянальных характараў, якія аўтар даследуе ў драматычных, часам трагічных акалічнасцях нашага жыцця. More »