Publication Date: 2021
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2003 by Ірына Варабей, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Варабей Ірына, Калі куляюцца нябёсы. Навэла; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3/2003; с. 102-106
Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорліва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі: “Куды і навошта яны вядуць мяне”? Выйшлі на плошчу і накіраваліся да гарадской царквы. Там ля сьцяны на зямлі сядзеў чалавек — басанож, без капелюша, у простай кашулі. Яна ніколі ня бачыла яго, але здагадалася: гэта быў той дзіўны жабрак, пра якога гаворыць усё мястэчка. Людзі кажуць, што ён, напэўна, — вар’ят: у яго ні вала ні двара, а ён жа ж ня хворы і не калека; малады здаровы дзяцюк — а працаваць ня хоча, адно бадзяецца па гарадах, зьбірае вакол сябе людзей і тлуміць ім галаву нейкімі байкамі. Але ці то час такі, ці то людзі зусім ужо з глузду пазьязджалі: шмат хто слухае яго. Вунь і памагатых колькі сабралася. Цягаюцца разам з ім. Бадай што — такія ж лайдакі ды галота... (фрагмент)
Belarusian Authors: Варабей Ірына
Catalog: Kamunikat.org
Sparrow I. There, where my heart is. This is another book of the Batskaushchyna Library series, a collection of essays, articles, stories and translations of newspaper articles written by Belarusians in Canada. It gives a glimpse of life and activities of the Belarusian community in Canada. Philosophical reflections on the meaning of life, landmarks in the history of humanity, society and the Fatherland will be of interest to many re... More »
— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу ў гэты цудоўны, дзіўны, несуладны, незразумелы Сьвет. Мой старэйшы трохгадовы брат пакуль ня ведае, як зьяўляюцца на сьвет дзеці: яму ска... More »