Publication Place: Мінск
Publication Date: 2011
Editor: Клінаў Артур - укладальнік
Publisher: Логвінаў
Book Series: Калекцыя пАРТызана
Sizes: 124 с.
ISBN: 978-985-6991-69-4
Category: Culture
Copyright © 2011 by Артур Клінаў, Логвінаў - афармленне
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [2830]
Працы А.Р.Ч гранічна насычаныя афэктам. Але, калі ўжо мы параўноўваем яго з Уоргалам, калі ён нам яго нагадвае, можна зрабіць яшчэ адзін крок наперад: на знакамітых палотнах Уоргала мы бачым зорак экрану, у А.Р.Ч. ж -збрыджаныя твары, ахвяры, монстры. Цяжка зразумець - гэта мутацыя, вынік абязьвечваньня, альбо гэта зусім ня людзі, а нейкія прывідныя пачвары з кашмарных сноў а-ля Дэвід Уіінч. Сэрыйнасьць, спароджаная культам зорак у Ўоргала, і сэрыйнасьць прымроеных монстраў у А.Р.Ч. - што агульнага? Цікавыя ня самі аналёгія як такая й адрозьненьне як такое, цікавы хутчэй пераход - ад постмадэрнісцкага згасаньня афэкту да адраджэньня гэтага афэкту ў жывапісе А.Р.Ч. Але пасьля татальнага заняпаду афэкт вяртаецца ўжо ў трансфармаваным, «выраджаным» выглядзе - гэта адмысловы тып пакуты, агіды ад жыцьця, адметны модус перажываньня заражанасьці жыцьця сьмерцю. (Лідзія Міхеева)