![]() |
![]() |
Publication Place: Гродна
Publication Date: 2019-11-24
Editor: Салабуда Павел
Publisher: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2019 by Слова Жыцця
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.slowo.grodnensis.by
У тым, што людзі сёння страшна нецярплівыя, напэўна, не трэба нікога пераконваць. Дастаткова паглядзець, што адбываецца ў чэргах у супермаркетах, пры пасадцы ў аўтобус ці высадцы з цягніка, звярнуць увагу, калі на вуліцах і ў вітрынах магазінаў з’яўляюцца святочныя дэкарацыі. Сучасны чалавек спяшаецца жыць, хоча мець усё адразу, неадкладна. Божага Нараджэння людзі звычайна праводзяць актыўна. Чым бліжэй, тым гарачэй. Пакупкі, прыбіранне, гатаванне, перадсвяточная споведзь і г. д. Часам у такой мітусні можна забыцца, навошта ўсё гэта ўвогуле робіцца. Адвэнт павінен навучыць нас радаснаму і адначасова цярпліваму чаканню паўторнага прыходу Пана Езуса. Трэба ўсвядоміць, што ўчынкі могуць быць выразам любові да бліжніх, толькі калі выконваем іх з пакорай. Памятайма, што служэнне іншым – у канчатковым рахунку менавіта пра гэта ідзе гаворка – павінна наблізіць нас да Пана, які прыйшоў для таго, каб служыць, а не каб Яму служылі (параўн. Мц 20, 28). Жадаючы добра падрыхтавацца да свят Божага Нараджэння, не варта засяроджвацца на неістотных рэчах. Гаворка пра хоць неаднойчы вельмі набожныя, але толькі дадаткі. У гонцы за дробязямі рызыкуем згубіць з поля зроку сапраўдны Гарызонт нашага жыцця, якім з’яўляецца Хрыстос. Езус неаднойчы падкрэсліваў, што пакліканне кожнага чалавека – з’яднанне з Айцом. Бог стаў чалавекам, каб мы аднойчы маглі прыняць поўны ўдзел у Яго жыцці. Каб рэалізаваць гэтае пакліканне, мусім дазволіць, каб Евангелле пранікала ў нашыя сэрцы, а таксама распаўсюджваць яго сярод усяго стварэння.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Слова Жыцця
Кожная хвіліна – гэта магчымасць любіць Бога і бліжняга. Няма прывілеяваных месцаў, дзе лягчэй выказваць любоў. Наша пакліканне – квітнець там, дзе Бог падрыхтаваў для нас глебу. Трэба ўзрастаць у святасці тут і цяпер, у гэтых, а не ў іншых умовах. Перажываючы летнія месяцы, знаходзячыся ў водпуску і выязджаючы на канікулы, нельга ўпускаць нагоду, каб паяднацца з нашым Творцам. Неабходна заўсёды і ўсюды ісці за Хрыстом. Неабходна добра ... More »
Летнія месяцы – добрая магчымасць наведаць прыгожыя месцы, у тым ліку гістарычныя святыні. Неаднаразова, бываючы ў санктуарыях, хаця б нават у нашых дыяцэзіяльных Тракелях ці Росі, мы можам убачыць маленькія сэрцы, ножкі або ручкі, зробленыя са срэбра, золата або іншага металу, якія развешаны побач з абразамі ці фігурамі. Гэта так званыя воты – дар сэрца і выраз удзячнасці. Кожны ахвяраваны прадмет на алтары ці ля абраза – асобная гісто... More »
Летнія месяцы ў нас асацыіруюцца з адпачынкам. За гэты час пераводзяць дух не толькі дзеці. Дарослыя таксама адпачываюць. Святары і асобы кансэкраванага жыцця адпраўляюцца на рэкалекцыі, каб набрацца сіл і пабыць сам-насам з Богам. Аднак ёсць такія людзі, якім трэба загадаць адпачыць. Такім чалавекам быў, напрыклад, Караль Вайтыла, будучы папа Ян Павел ІІ. Калі ён стаў біскупам у Кракаве, першы год працаваў у такім тэмпе, што не вытры... More »
З самага пачатку свайго жыцця мы пакліканы пазнаваць Бога. Пакліканне з'яўляецца ў чалавеку той прасторай, у якой ён павінен пастаянна расці і развівацца. Аднак многія зусім не памятаюць пра гэта ці проста не ведаюць, бо не адкрылі для сябе тую задачу, закладзеную ў людскую прыроду. Сёння, у свеце вялікіх хуткасцей, празмернасці інфармацыі і прагрэсіруючай секулярызацыі, сучасны чалавек так часта ўнутрана згублены, не адкрывае многіх рэ... More »
Завяршаецца чарговы навучальны і катэхетычны год. Многія маладыя людзі, узбагачаныя сямікратным дарам Святога Духа ў сакраманце хрысціянскай сталасці, стануць перад выбарам жыццёвага шляху. Знайсці ўласнае месца ў свеце – складаная справа, якая патрабуе шмат высілкаў. Яна ўключае здольнасць прымаць рашэнні і ў канчатковым рахунку цягне за сабой адказнасць ды ўменне трываць у выбары. Часам яна датычыць усяго будучага жыцця. Чалавек можа ... More »
Маці Божая заўсёды жыла ў блізкасці з Панам. З першых хвілін Яе існавання ў Ёй прысутнічала гэтае інтэнсіўнае і неабсяжнае ўзрушэнне, увесь час узрастаючае ў сіле, якое ўводзіла Яе ў сэрца Бога, падтрымлівала ў сувязі з Ім ва ўсіх намерах і жаданнях, усіх думках і пачуццях. Марыя пастаянна знаходзіцца ў прысутнасці Бога, таму што цалкам аддала сябе Яму, нічога не пакідаючы сабе. Гэтага ўзрушэння любові, якое сама перажыла, усім сэрцам і... More »
Літанія да Маці Божай, таксама вядомая як Ларэтанская літанія, уяўляе сабой малітву шматлікіх заклікаў, у якой Марыі даюцца розныя тытулы і імёны, якія апісваюць Яе ролю, заслугі і прыкметы. Кожны з гэтых тытулаў або імён узяты са Святога Пісання, традыцыі ці дэкрэтаў Касцёла. Аднак больш за ўсё тых, якія выспеўваў Божы народ. Молячыся літаніяй, трэба ўсведамляць, што гэта своеасаблівае пяшчотнае прамаўленне да Маці, прывітанне Яе мно... More »
Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне. Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з'яўляецц... More »
Наперадзе нас чакае асаблівы час – Вялікі тыдзень, які распачынаецца Нядзеляй Мукі Пана. Глыбокае перажыванне і разуменне Вялікага тыдня дазваляе адкрыць сэнс жыцця, вярнуць надзею і веру. Адны толькі Велікодныя святы, без сапраўднага перажывання дзён, якія ім папярэднічаюць, не стануць для нас часам пераходу ад смерці да жыцця, мы не зразумеем вялікай Божай любові да кожнага чалавека. Гэта цудоўны дар Касцёла, які можа ўзбагаціць нашу ... More »
Малітва аб міры ва ўсім свеце – заўсёды актуальны заклік, які мы павінны рэалізаваць кожны дзень. Здаецца, цяпер гэтая малітва неабходна ўсёй Еўропе, асабліва Украіне, у якой, як нядаўна сказаў папа Францішак, “цякуць рэкі крыві і слёз”. Кожная вайна – трагедыя для чалавецтва, у ёй гінуць тысячы людзей, а многія, з абодвух бакоў, застаюцца знявечанымі. Мы забываем, што ўсе нашы славянскія народы павінны мець шмат агульнага і схіляцца ... More »