Хаўстовіч Мікола

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.

Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).

 

Хаўстовіч Мікола :: Выданьні

pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XIX стагоддзя, том дзясяты

Літаратура Беларусі канца XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

X том Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаны шэрагу важных аспектаў літаратурнага працэсу на ліцвінска-беларускіх землях у ХІХ ст. У першую чаргу мы закранаем асобныя пытанні, звязаныя з пашырэннем на Віцебшчыне і Смаленшчыне славутае Беларускае Энеіды. Нядаўна выяўленыя Вячаславам Мартысюком «древнѣйшія списки» (Яўхім Карскі) дазваляюць зрабіць шэраг істотных удакладненняў у справе ўзнікнення і атрыбуцыі твора. На нашую думку, паэма паў... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XIX - пачатку XX стагоддзя, том дзявяты

Літаратура Беларусі канца XIX - пачатку XX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

У IX томе Даследаванняў і матэрыялаў мы спрабуем разгледзець перыпетыі жыццёвага шляху і творчасці Юльяна Ляскоўскага і Марыі Косіч. Шмат падобнага ў іхнім лёсе: яны абое з маладых гадоў шчыра палюбілі родны край ды ягоных жыхароў, у першую чаргу – пагарджанага, прыгнечанага і абяздоленага беларускамоўнага селяніна-мужычка; яны працавалі дзеля ягонага дабра, даводзілі друкаваным словам, што і ён – стварэнне Божае, што і ягоная мова-гаво... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII - пачатку XX стагоддзя, том восьмы

Літаратура Беларусі канца XVIII - пачатку XX стагодд...

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Асноўная частка VIII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная знаным беларускім драматургічным творам – Камедыі, аўтарам якой лічыцца Каятан Марашэўскі, і Пінскай шляхце Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ранейшую атрыбуцыю якое асобныя навукоўцы ў ХХІ ста¬годдзі палічылі за беспадстаўную. Рэвізія пісьмовае спадчыны – працэс непазбежны. Асабліва ўлічваючы тое, што дзесяцігоддзямі гісторыка-літаратурныя даследаванні ў Беларусі вяліся недас... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя, том сёмы

Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Асноўная частка VII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная жыц¬цю і творчасці Яна Баршчэўскага, Гераніма Марцінкевіча і Адама М-скага. Публікуючы ў 170-ю гадавіну з дня смерці аўтара Шляхціца Завальні ягоныя некралогі (пераважна ўжо вядомыя, але з новай версіяй перакладу, а таксама новым каментаром), мы тым самым акцэнтуем увагу на праблеме, якая вынікла ў апошні час у сувязі з выяўленнем вялікае колькасці даку¬ментаў, датычных бія... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя, том шосты

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

3 сярэдзіны 1850-х гг. мы назіраем імклівае развіццё беларускамоўнае літаратуры. Папярэднія дзесяцігодцзі падрыхтавалі той неабходны грунт, на якім выраслі класічныя творы айчыннага пісьменства. Вядома, адраджэнню “новае, славянскага роду літаратуры” паспрыяла агульная грамадска-палі-тычная сітуацыя ў імперыі, рост свядомасці люду (пакуль яшчэ люду, а не народу), які вуснамі адукаваных прадстаўнікоў (шляхціцаў-інтэлігентаў, што ўрэшце з... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя, том пяты

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Мы не можам пагадзіцца (асабліва з першаю часткаю выказвання) з тым, што нядаўна напісаў адзін з модных сённяшніх літаратараў: “Бела-рускія гістарычныя міты даўно ўжо створаныя, ідзе працэс іх рэвізіі, героі праслаўленыя і названыя, гістарычная літаратура напісаная. Цяпер насьпеў час гаварыць пра тых, хто быў выкрасьлены і забыты ў гарачцы нацыя-нальнага будаўніцтва. Пра габрэйскую спадчыну Беларусі, напрыклад. Пра ўсіх тых, хто павязан... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя, том чацьвёрты

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Пра стварэнне навуковай гісторыі беларускае літаратуры шырока пачалі гаварыць у сярэдзіне 1920-х гг. Вядома, варта памятаць пра першыя крокі ў гэтым кірунку Рамуальда Зямкевіча (1881–1944), Сяргея Палуяна (1890–1910) і Максіма Багдановіча (1891–1917), якія, аднак, былі адно спробамі ахарактарызаваць літаратурны працэс мінулага. Нявырашанай засталася праблема і пасля таго, як у 1919–1922 гг. з’явіліся працы Яўхіма Карскага (1860–1931), М... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя, том трэці

Літаратура Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

У трэці том Даследаванняў і матэрыялаў увайшлі асобныя тэксты, якія датычаць жыцця і творчасці двух літаратараў канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Аляксандра Ельскага і Ядвігіна Ш. Узноўлена тут таксама славутая “Biełarusskaja Chrestomatija” Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Беларускамоўныя творы і матэрыялы падаюцца ў адпаведнасці з першапублікацыямі ці рукапісамі з захаваннем усіх асаблівасцяў друку ці пісоўні арыгіналу; польскамоўныя тэксты друку... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў, том другі

Літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў

Даследаванні і матэрыялы

Хаўстовіч Мікола

Планавалася, што ў другі том “Даследаванняў і матэрыялаў”, апрача раздзела Ананімная літаратура, увойдуць тэксты і дакументы, датычныя жыцця і творчасці Яна Чачота, Гераніма Марцінкевіча, Эдварда Жалігоўскага, Аляксандра Ельскага і Альгерда Абуховіча. Аднак спакваля аб’ём першага раздзела павялічыўся на столькі, што давялося адмовіцца ад першапачатковае задумы. Мы палічылі патрэбным засяродзіць увагу на асобных ананімных творах другой п... Болей »


pdf
Масальскі Эдвард Тамаш, Хаўстовіч Мікола, прадмова, пераклад з польскае мовы і камента, Пан Падстоліц, Альбо чым мы ёсць і чым быць можам

Пан Падстоліц, Альбо чым мы ёсць і чым быць можам

Масальскі Эдвард Тамаш, Хаўстовіч Мікола, прадмова, пераклад з польскае мовы і камента

Шмат якія літаратурныя творы пісьменнікаў, якія нарадзіліся і жылі на Беларусі (сённяшніх беларускіх землях), мы толькі цяпер маем магчымасць увесці ў беларускі кантэкст. Усё ХХ ст. амаль усе польскамоўныя аўтары ХІХ ст. былі нам “чужыя” альбо “напалову чужыя”: Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Аляксандар Рыпінскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі і інш. адно толькі фрагментарна прысутнічалі ў беларускай прасто... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя