![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1999
Translator: Булавацкі Міхась
Publisher: Беларускі кнігазбор
Sizes: 128 с., 17 см
ISBN: 985-6318-60-2
Category: Belles-Lettres; Translations
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [510], [510-2], [510-3]; MiOKB — [8480]
Call Number: V.2.VYS; V.1.Vys
Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай перакладчыка
Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся? У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім. Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы матэматыку, зразумела ж, на беларускай мове. Аднойчы здарылася так, што адна з маіх лепшых выпускніц атрымала «двойку» на ўступным экзамене ў інстытут толькі з-за таго, што не зразумела ў білеце, напісаным па-расейску, аднаго (!) слова і пасаромелася спытаць у экзаменатара. Гэта быў магутны ўдар па маіх перакананьнях. Я пахіснуўся (і побач не знайшлося таго, хто б мог падтрымаць) - і далей арыентаваўся ў сваёй працы з вучнямі больш на расейскую мову, адсоўваючы родную на задворкі жыцьця. Дзякаваць Богу, сёньня я маю магчымасьць вярнуць сабе родную мову, але пачуцьцё віны перад ёю не зьнікае. (Ад перакладчыка, фрагмэнт)
Catalog: Kamunikat.org | EEDC | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Зборнік змяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, найярчэйшага савецкага (ці, лепш бы сказаць, антысавецкага) паэта, спевака, актора, у драматычным і трагічным лёсе (і, адпаведна, у творчасці) якога яскрава і выразна адлюстравана адна з найбольш складаных эпох гісторыі Расійскай імперыі, а таксама роздум перакладчыка аб жыцці і творчасці Высоцкага. Пераклады твораў Высоцкага і прысвечаных яму верша... More »