|
|

Макс Шчур - беларускі паэт, перакладнік, эсэіст.
Нарадзіўся 4 сьнежня 1977 г. у Берасьці. У 1994—1998 — студэнт Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Ад 1998 жыве ў Празе. Аўтар п’есы «Сьмерць тырана» (Мн., 1997), зборніка вершаў «Амфітэатар» (Прага-Гданьск, 1999), «Амальгама» (Менск, 2010), зборніка апавяданьняў «Ліст, знойдзены на папялічшы» (Познань, 2011), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Ягоныя вершы друкаваліся ў чэскіх, швэдзкіх і польскіх перакладах. Ляўрэат прэміі Янкі Юхнаўца за раман «Там дзе нас няма» (2004), гішпаніст (Premio Iberoamericano 2003). Перакладае з чэскай (Гелнэр, Кліма, Рэйнэк), гішпанскай (Кэвэдо, Борхэс, Лёрка), ангельскай(«Прыгоды Алесі ў дзівоснай краіне», «ARCHE», 2002) моваў. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філязофіяй мастацтва, дачыненьнямі культуры й палітыкі.
Бабуля нахіляецца над жалезным рукамыйнікам, кульбай высоўвае з-пад яго ацынкаванае вядро, бліжэй да сябе, так, каб яно апынулася ў яе каля самых мыскоў. Усім целам абапіраецца на рукамыйнік. Я адварочваюся да вакна і толькі чую знаёмы гук, падобны да бруення вады, калі напускаць яе ў нашую гарадcкую ванну з крана. Цяпер я ўжо ведаю, што робіць над вядром бабуля – як быў малы, не здагадваўся. Ёй заўжды было больш няёмка папрасіць мяне в... Więcej »
Самае смешнае, што я насамрэч была побач з месцам здарэння ў тую гадзіну, калі ў шэрагу іншых ахвяраў невядомага піратэхніка атрымала ганаровае права быць пахаванай у маўзалеі сваёй улюбёнай падземнай станцыі, бадай, найпрыгажэйшай у горадзе – акурат кіравалася з рэпетытарства дамоў, і тут такое. Не, у метро я не спускалася, але бачыла прыкрытыя белымі прасцінамі целы на ходніках, адным з якіх мусіла быць я сама, але не надта прыглядала... Więcej »
Макс Шчур – паэт тонкі і геамэтрычны. Хочацца нават сказаць пра паэтычнае піфагарэйства, альхімію лічбы. Ён паэт сярэдзіны, паэт формы, – але не фармальны. І вось нарэшце – Амальгама – першая яго кніга, што выходзіць у Менску. (Ігар Бабкоў) Więcej »
Дзеяньне дэбютнага (2004 г.) раману Макса Шчура адбываецца недзе ў паралельным сусьвеце, які ёсьць сатырычнай, радыкальна бязглуздай вэрсіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасьці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх разгортваюцца падзеі, — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў праходзяць на фоне агульна-нацыянальнага маразму. ЦІ дапаможа ім Імаверская Кніга ўрата... Więcej »
Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Więcej »
Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Więcej »
Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Więcej »
„Kab żyło nasza słowa”- plon konferencji naukowej związanej z 90. rocznicą urodzin Fiodora Jankowskiego, wybitnego naukowca-filologa. Zbiorek zawiera wspomnienia kolegów i uczniów o Fiodorze Jankowskim jako człowieku, uczonym i nauczycielu, o jego szkole naukowej oraz artykuły o aktualnych problemach filologii słowiańskiej. Znajdziemy tu także omówienie twórczości różnych pisarzy białoruskich, głównie analizę językową. Są tu także badan... Więcej »»
З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай Więcej »
“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно чаньня для супраціву з гумарам сярод братоў у нядолі “Камар на Чужыне”, гумарыстычна сатырычны месячнік “Крапіва”, часапісь нацыянальна ... Więcej »