Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Перакладчык: Булавацкі Міхась
Выдавец: Кнігазбор
Памеры: 232 с.
ISBN: 978-985-7119-85-1
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2014 by Уладзімір Высоцкі, Міхась Булавацкі, Кнігазбор - афармленне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Зборнік змяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, найярчэйшага савецкага (ці, лепш бы сказаць, антысавецкага) паэта, спевака, актора, у драматычным і трагічным лёсе (і, адпаведна, у творчасці) якога яскрава і выразна адлюстравана адна з найбольш складаных эпох гісторыі Расійскай імперыі, а таксама роздум перакладчыка аб жыцці і творчасці Высоцкага. Пераклады твораў Высоцкага і прысвечаных яму вершаў Б. Акуджавы і А. Гарадніцкага зрабіў Міхась Булавацкі.
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся? У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім. Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы матэматыку, зразумела ж, на беларускай мове. Аднойчы здарылася так, што адна з маіх лепшых выпускніц атрымала «двойку» на ўступным экза... Болей »