Данілаў Іван

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Іван Данілаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Высоцкі Уладзімір, Я не падману

Я не падману

Вершы, песні, балады

Высоцкі Уладзімір

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1999

Перакладчык: Булавацкі Міхась

Выдавец: Беларускі кнігазбор

Памеры: 128 с., 17 см

ISBN: 985-6318-60-2

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [510], [510-2], [510-3]; MiOKB — [8480]

Сыгнатура: V.2.VYS; V.1.Vys

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай перакладчыка

Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся? У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім. Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы матэматыку, зразумела ж, на беларускай мове. Аднойчы здарылася так, што адна з маіх лепшых выпускніц атрымала «двойку» на ўступным экзамене ў інстытут толькі з-за таго, што не зразумела ў білеце, напісаным па-расейску, аднаго (!) слова і пасаромелася спытаць у экзаменатара. Гэта быў магутны ўдар па маіх перакананьнях. Я пахіснуўся (і побач не знайшлося таго, хто б мог падтрымаць) - і далей арыентаваўся ў сваёй працы з вучнямі больш на расейскую мову, адсоўваючы родную на задворкі жыцьця. Дзякаваць Богу, сёньня я маю магчымасьць вярнуць сабе родную мову, але пачуцьцё віны перад ёю не зьнікае. (Ад перакладчыка, фрагмэнт)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Ад перакладчыка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Песьні Ўладзіміра Высоцкага па-беларуску

Варта пазнаёміцца:

Высоцкі Уладзімір, Пра жыццё, пра волю, пра сябе...

Пра жыццё, пра волю, пра сябе...

Высоцкі Уладзімір

Зборнік змяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, найярчэйшага савецкага (ці, лепш бы сказаць, антысавецкага) паэта, спевака, актора, у драматычным і трагічным лёсе (і, адпаведна, у творчасці) якога яскрава і выразна адлюстравана адна з найбольш складаных эпох гісторыі Расійскай імперыі, а таксама роздум перакладчыка аб жыцці і творчасці Высоцкага. Пераклады твораў Высоцкага і прысвечаных яму верша... Болей »