Publication Place: Менск
Publication Date: 2007
Category: Politics; Society
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [4959]; EEDC — [1462]
Call Number: XV.3.Pad
Пачынаючы з 90-х гадоў 20 стагоддзя індустрыяльныя прыярытэты рэгіянальнага развіцця на постсавецкай прасторы былі згублены. Але прычыны не толькі ў змене грамадска-палітычнага курса. У многім сама гэта змена была абумоўлена сусветным крызісам індустрыяльнай мадэлі развіцця. Прамысловыя сектары эканомікі краін былога СССР ужо не давалі той “дэльты”, якая дазваляла б фінансаваць дзяржаўную машыну міжрэгіянальнага і міжгаліновага пераразмеркавання рэсурсаў. Старыя цэнтралізаваныя механізмы рэгіянальнага кіравання і планавання былі разбураны, а новыя так і не сфармаваліся. У гэты ж самы час Захад здзейсніў скачок наперад, прыняўшы мадэль інавацыйнага развіцця, прыйшоўшую на змену індустрыяльнай. Важнейшай задачай у вобласці рэгіянальнай палітыкі стала фарміраванне інстытуцыянальных механізмаў і інфраструктур інавацыйнай эканомікі на кожным узроўні – наднацыянальным, дзяржаўным, рэгіянальным, лакальным. Інавацыйная, або “эканоміка ведаў”, абапіраецца ўжо не на прыродныя рэсурсы, а на чалавечы капітал і таму ставіць перад рэгіянальнай палітыкай пытанні аб фармаванні асяроддзя для аднаўлення і развіцця людскіх і прыродных рэсурсаў. Пры гэтым істотна ўзрастае роля гуманітарнага фактару ў забеспячэнні эканамічнага росту. Паскоранымі тэмпамі ствараюцца інфраструктуры, забяспечваючыя экалагізацыю гаспадарчай дзейнасці, інфарматызацыю упраўленчых працэсаў і капіталізацыю людскіх рэсурсаў. (Прадмова, фрагмэнт)
Catalog: Kamunikat.org | BTH | EEDC