Publication Place: Мінск
Publication Date: 2013
Publisher: Кнігазбор
Book Series: Беларускі кнігазбор
Sizes: 608 с. : [8] с. : іл.
ISBN: 978-985-7057-77-1
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2013 by Арабей Л.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)
Lidziya Arabei (the former Kachkouskaya), born on 27 June, 1925, belongs to that generation of writers whose youth was seared by the war. In 1942 she happened to be in the town of Shchuchyn where got married to Aleksey Arabei, later shot by the German Fascists occupants for the connections with gorillas. In the post-war period Lidziya Arabei moved to Minsk where she at once joined the writers’ circles. She worked as a secretary for Mikhas Lynkou, the Chairman of the Union of Writers, then at the editorial board of the journal Vozhyk, which was headed by Kandrat Krapiva, her fellow countryman from Uzda Region, and where the famous Belarusian writers such as Maksim Tank, Pimen Panchanka, Maksim Luzhanin and Yanka Bryl worked. Influenced by them Lidziya Arabei tried her hand in literature. Her first short stories appeared in press in 1946 and even the earliest ones were at once highly estimated by critics for the truthfulness in depicting life and for the delicate psychologism in revealing the characters. She is the author of a range of stories, short stories, novels, essays that have been really appreciated by the readers. The present one-volume edition of the selected works of Lidziya Arabei comprises the stories «Na druhoi zime vainy» (The Second Winter of War), «Khalodny mai» (A Cold May), «Gorkiya yahady» (Bitter Berries), the documentary literary work about Alaiza Pashkievich («Ciotka»), the Belarusian Poetess of the early XXth century, «Stanu piesniay» (I’ll Turn Into a Song), short stories and sketches.
Publishing series: Беларускі кнігазбор
Catalog: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Мінаў першы тыдзень шчасця. Ён праляцеў, як адзін дзень, а можа, як адна гадзіна, як адзін гарачы міг. Канечне, шчасцем было і тое, ранейшае, калі вочы ў вочы, рукі ў рукі заставаліся яны толькі ўдваіх у вялікім, бязмежным свеце, калі больш нікога і нідзе не існавала, калі толькі яны ды пошум ветру ў белай бярозе, ціхі звон у паднябессі ды моцнае, як гром, тахканне сэрца. Але цяпер яна жонка Валодзі, хутка тыдзень, як яна жонка, і шчасц... More »
Яна нікому не сказала, ад каго нарадзіла свайго хлопчыка, нават мацеры. Было і было, не яна першая, не яна апошняя. Калі атрымала дэкрэтны адпачынак, паехала ў вёску, да бацькоў. Маці адразу ўбачыла, што з дачкою, а бацька доўга не здагадваўся, ледзь не да таго часу, пакуль прыйшла пара радзіць. (фрагмент) More »
У 1951 годзе я скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і падала заяву аб залічэнні ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. Мяне прынялі. 1 я адчула сябе, як кацяня, якое кінулі ў раку. Калі хочаш не патануць, то грабі лапкамі, можа, навучышся плаваць. Кандыдацкі мінімум па ўсіх прадметах так-сяк здала. Паўстала пытанне аб тэме дысертацыі. І тут я без вагання выбрала — «Жыццё і творчасць Цёткі». Пра яе ў тыя га... More »
Дзень быў гарачы і парны, аж не хапала чым дыхаць, неба зацягвала смуга, мусіць, збіралася на дождж. А ён быў вельмі патрэбны, бо зямля на градах у гародчыках, што былі тут скрозь, каля кожнага дома, зусім высахла. Пажаўцеў гурочнік, рудзелі, толькі завязаўшыся, памідоры, не раслі, скручваўся ліст на яблынях. Ніна ішла з работы, думаючы, што вельмі патрэбен дождж, што калі пойдзе сёння, дык не трэба будзе загадваць Толю, старэйшаму сыну... More »
Турысты збіраліся ў вестыбюлі гасцініцы — на дзевяць гадзін быў назначаны выезд у горад, і два сінія аўтобусы з вялікімі вокнамі, з белымі чахламі на крэслах ужо стаялі напагатове каля пад’езда. Было без дзесяці дзевяць, больш акуратныя падарожнікі ўжо сышлі ўніз з сваіх нумароў, другія яшчэ збіраліся, іх чакалі, і тыя, што былі ўжо гатовыя, стаялі групкамі, большымі і меншымі, размаўлялі. Гатэль быў не з лепшых, вестыбюль цемнаваты, ка... More »
Стаяла зіма сорак трэцяга года. Пасля невялікай адлігі ўдарыў мароз, і гарадскія руіны, друз укрыла калючая белая шэрань. У ясным сінім небе жоўтым кругам свяціла халоднае сонца, пазіраючы ў правалы вокнаў і дзвярэй, што зеўралі ў закураных ацалелых сценах. Горад быў падобны на растрэсены мурашнік, у якім цудам засталося жыццё, і, як мурашкі, снавалі цяпер людзі па выбеленых снегам і шэранню вуліцах, кожны са сваім клопатам, кожны са св... More »
Іван Каляда ішоў па вуліцы Фрунзэ ўніз, да плошчы Перамогі. У руках яго была торбачка, у якой ляжаў кашалёк. У кашальку — дзвесце тысяч, якія дала жонка, выпраўляючы па куплю. — Пахадзі па праспекце, кажуць, там у супермаркетах прадукты дзешавейшыя. А можа, лепш схадзі на Камароўку, — падумаўшы, сказала яна. — Там выбар большы. І вось Іван ішоў, размахваючы торбачкаю, па вуліцы Фрунзэ да праспекта. Іван Каляда быў паэтам і, як казалі, т... More »
Памерла Астрыд Ліндгрэн — шведская пісьменніца, аўтарка сусветна вядомых твораў для дзяцей. І шведскі ўрад аб’явіў жалобу, бо імя пісьменніцы было абліччам краіны. Так ставяцца ў цывілізаваным свеце да духоўных каштоўнасцяў, носьбіты якіх — пісьменнікі, бо дзякуючы ім краіна набывае вядомасць ва ўсім свеце. Бо што была б Расія без Пушкіна, без Талстога, без Дастаеўскага? І што была б Беларусь без Купалы, Коласа, Быкава? А ў нас пісьмен... More »
Не ведаю, што там цяпер, ужо за мяжою, але пры Савецкім Саюзе там быў Дом творчасці пісьменнікаў. Ён размяшчаўся ў вялікім мураваным доме, які некалі, відаць, належаў мясцоваму багацею. Рэвалюцыя канфіскавала тую прыватную ўласнасць, і ў будынку стварылі Дом творчасці. Ён стаяў у парку, на адным з крутых ялцінскіх пагоркаў, з горада да яго вяла асфальтаваная дарога-серпанцін, і пажылыя пісьменнікі, якім цяжкавата было ўздымацца на тую г... More »
У чытальнай зале бібліятэкі імя Леніна, за шырокімі сталамі, схіліўшыся над кнігамі і канспектамі, сядзелі студэнты. Кожны з іх грыз свой кавалак граніту (маецца на ўвазе граніт навукі) і не перашкаджаў грызці іншаму. У вялікай зале стаяла цішыня, якую парушалі хіба шоргат старонкі, стрыманы кашаль, асцярожныя крокі тых, што заходзілі альбо выходзілі. Размаўляць, нават ціхенька, не дазвалялася, на тых, хто пачынаў шаптацца, з прыкрасцю ... More »